13 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Калапс ў чыгуначных зносінах у заходніх і цэнтральных рэгіёнах РФ: РЧ не прымае склады з Беларусі на Маскоўскім і Бранскім напрамку

Аперацыя Сіл Абароны Украіны прывяла да калапсу ў чыгуначных зносінах у заходніх і цэнтральных рэгіёнах РФ: РЧ не прымае склады з Беларусі на Маскоўскім і Бранскім напрамку

У адрас БЧ была накіравана тэлеграма (https://belzhd.link/news/operativno-rzhd-ogranichivaet-napravlenie-poezdov-bzhd-v-kurskuyu-oblast/) аб неабходнасці спынення адпраўкі з 12.08.2024 грузавых цягнікоў з усіх станцый БЧ прызначэннем да станцый Арлоўска-Курскага аддзялення Маскоўскай чыгункі (МЧ РЧ). Дадзеная тэлеграма не абмежавана тэрмінам дзеяньня, а мае адзнаку “да адмены”.

Адзначаецца вялікая колькасць «кінутых» цягнікоў* (па коду 12 – адсутнасць лакаматыва) на станцыях Смаленскай вобласьці МЧ. Дадзеная акалічнасць таксама ўплывае на рытмічнасьць адпраўкі грузавых цягнікоў ад БЧ па кірунку МЧ і вядзе да парушэньня графіка руху.

13.08.2024 тэлефонныя званкі з просьбамі не адпраўляць цягнікі ў напрамку Смаленскага рэгіёну (праз стык Краснае) паступалі непасрэдна з апарата кіраваньня рухам МЧ да кіраўніцтва БЧ.

Неабходнасьць тэрміновай перакідкі войскаў і вывазу бежанцаў прывяла да таго, што для таварных саставаў не засталося лакаматываў. Разлічваць на дастаўку тавараў у тэрмін грамадзянскія атрымальнікі ўжо не могуць.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: