27 мая 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

ПОЛЕ “ЧУДЗЕС”

Нядаўна са сходу палітычных імітатараў у Вільні выйшла чарговая абсурдная думка: а ці не прызнаць ім, — “дэмакратам” і барацьбітам супраць Лукашэнкі, — легітымнасьць гэтага самага Лукашэнкі ў абмен на вызваленьне палітвязьняў і вяртаньня ў Менск заходніх амбасадараў.
Такі віленскі маналог цалкам магчымы быў на сцэне ў якім-небудзь фарсе ці сатырычнай камэдыі. Але, як бачым, ён гучыць “на жыва”.
Калі думаць рацыянальна, то прычыны такога выказваньня могуць быць дзьве. Першая — гэта, улічваючы зьнішчэньне рэжымам беларускага палітычнага класу, — поўнае неразуменьне палітычных правілаў, законаў і дачыненьняў з боку “імітатараў”. Другая магчымая прычына — грубая дзейнасьць лукашысцкай агентуры.
Да другога меркаваньня схіляе нас тое, што па шматлікіх нізкапробных інфармацыйных рэсурсах ды й у выступах розных “экспэртаў-аналітыкаў”, пачалі сур’ёзна абмяркоўваць гэтую бязглуздасьць як праблему, задаваць простым людзям пытаньні, а простыя людзі сталі на іх адказваць і г. д. Словам, выклікана неразумнае абмеркаваньне, у якім топіцца розум.
Тлумачу праўду. Вярнуць легітымнасьць Лукашэнку — гэта значыць прызнаць законнасьць сфальшаваных выбараў. Гэта значыць прызнаць законнасьць выбраньня Лукашэнкі, законнасьць яго ўлады і правамоцнасьць дзеяньняў гэтай улады. Гэта абазначае, што ўсе 50 тысячаў беларускіх палітвязьняў асуджаны судом правамоцна, правільна і па існуючых “правамоцных” законах, бо стваралі небясьпеку для існаваньня “легітымнай” улады, выбранай народам. Гэта будзе абазначаць, што пратэст дэсідэнтаў 2020 года быў незаконным, а адмаўленьне легітымнасьці ўлады Лукашэнкі з боку міжнароднай супольнасьці было памылковым, тэндэнцыйным і варожым беларускаму народу. Таксама тое абазначала б, што ўсе “невероятныя” эмігранты ёсьць не ўцекачы ад рэпрэсіяў рэжыму, а парушальнікі закону, крымінальныя асобы, якіх трэба дэпартаваць назад, у лукашысцкі “легітымны” рэжым.
У мяне склалася такое ўражаньне, што больш адукаваная лукашысцкая агентура ў чарговы раз вырашыла парагатаць і пазьдзеквацца з палітычнай цемры дэмакратычных імітатараў. Так яно і атрымалася.
Памятаем лёгкапрадажную спадарыню Кавалькову, якую публічна купілі за 500 тысячаў даляраў проста на тэле-відэа, памятаем агента Аксёнава, якога купілі і публічна прадалі за панюшку табакі (таксама па відэа), памятаем агента, Гайко, які заклаў у турму 90 беларусаў пры спрыяньні Франака-Ціханоўскай і з гонарам вярнуўся ў рэжым (па ўзнагароды), памятаем доўгадзеючага і непатапляемага “Раймона”, ганімага спадара Азарава і гд. і тп. Кантора “пляшэт” і весяліцца…
Зрэшты, можа ўсё атрымалася проста выпадкова, у стылі тусоўкі. У выказваньні Андрэя Ягорава (які агучыў гэты “жарт”) быў рацыянальны намер шукаць практычныя шляхі кантактаў з рэжымам, каб вызваляць палітвязьняў шляхам практычных захадаў на ўзаемадамоўленых падставах.
Але да гэтай увогуле сэнсоўнай пазыцыі была падключана прапанова (магчыма, з намерам) аб легітымізацыі ўлады дзяржаўнага злачынцы Лукашэнкі.
Тут была зроблена просьценькая палітычная падтасоўка для прафанаў (маніпуляцыя). Канкрэтна — прыняцьце ўлады рэжыму дэ-факта было падменена прапановай прызнаць яе дэ-юрэ, гэта значыць прызнаць легітымнай. Словам, імітатары разьвялі самы сябе на мякіне.
Тым часам, прызнаньне дэ-факта, — гэта звычайная палітычная практыка дачыненьняў адносна дыктатуры, калі палітычныя інтарэсы краінаў таго вымагаюць. Так было, практычна, увесь час з рэжымам Лукашэнкі. Практыкаваліся абмежаваныя палітычныя дачыненьні, у тым ліку дыпляматычныя адносіны з дыктатарам рэжыму на ўзроўні амбасадаў, але дэ-юрэ дыктатуру не прызнавалі легітымнай.
Гэты варыянт (успрыняцьце дэ факто) лепшы, чым жалезная заслона, эканамічны байкот і татальныя эканамічныя санкцыі, якія, як вядома, на існаваньне дыктатуры не ўплываюць, але б’юць па народзе і па грамадзтву, ствараючы яму сацыяльныя цяжкасьці (а што да Беларусі, то заганяюць рэжым Лукашэнкі пад уладу Расеі). Тым больш, што даўно вядома і даўно пацьверджана: эканамічныя санкцыі ўплываюць на пераразьмеркаваньне рынкаў у карысьць таго, хто гэтыя эканамічныя санкцыі ўводзіць.
З гледзішча практыкі дачыненьняў з уладай дыктатуры, варыянт вяртаньня абмежаваных дыпляматычных дачыненьняў і прызнаньне дыктатарскай улады дэ-факта ўзамен за вызваленьне некаторых палітвязьняў мог бы якраз стаць адным з аспэктаў для перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, памятаючы пра каштоўнасьць чалавечага жыцьця, здароўя і свабоды. Але, як бачым, “дзеячы” з асяроддзя імітатараў падмянілі паняцьці і зрабілі з гэтага безталковае абмеркаваньне.
І каб жа толькі яно. Вяршыняй імітацыйнай палітыкі сходу “дэмакратаў” стала дамова лічыць і надалей (пасьля 2025 года) Ціханоўскую “лідаркай” і “выбранай прэзыдэнткай” (словы такія ў беларускай мове не ўжываюцца, але ў імітатараў усё можна) аж пакуль не адбудуцца вольныя дэмакратычныя законныя выбары альбо пакуль “лідарка” сама не захоча зыйсьці.
Гэта, як кажуць, фэнамэнальна. Лукашэнка адпачывае. І гэта прытым, што ўзгаданая асоба ніякая ня “лідарка” і тым больш ня “выбраная”, і тым больш не “прэзыдэнтка”. Будучы на кармленьні і на ўтрыманьні імітатары прапанавалі самым сабе бястэрмінова верыць ў ілжу аб бястэрміновым статусе, які самы прыдумалі. Мяркую, што і з Брусэлем тое ўзгаднілі (бо калі б кармленьне адмянілі, то і статусу канец).
Але й гэта ня ўсё. У прыдачу адна тэарэтычна адукаваная асоба ад імітатараў паведаміла ў інтэрв’ю пра сваё палітычнае крэда: На новых выбарах (“сёньня і ў бліжэйшыя 50 гадоў” ) яна будзе галасаваць за … Бабарыку. “У него есть віденіе, — сказала спадарыня, — он понміает беларусов і беларусы понімают его”.
На гэтым “Амэн”. Людзі плаваюць ў “эмпірэях”. Расейскі стаўленьнік “понімает” беларусаў. Спадарыня Турарбекава ў парыве шчарасьці ўбіла цьвік ў прамаскоўскую труну ўсёй тусоўкі імітатараў квазі-беларускай палітыкі.
Становішча паказвае на ганебную дэградацыю імітацыйнай “дэмакратыі” (у тым яе абавязковы фінал), але ў цэлым, брыдкая зьява шкодзіць таксама ўсёй беларускай антырэжымнай антымаскоўскай антырашысцкай палітыцы, кідае цень на ўсіх беларусаў выстаўляючы іх, на жаль, у нядобрым сьвятле.

11 жнівень 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска...

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ

Шаноўнае  спадарства! Запрашаем 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на...

Замежныя дабраахвотнікі ва Ўкраіне атрымалі права на легалізацыю службы

Дзякуючы супольным намаганьням БДК, РДК, профільных групаў, прадстаўнікоў Офісу...

Апошняе

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска...

21 траўня — пяць гадоў з дня сьмерці Вітольда Ашурка

21 траўня спаўняецца пяць гадоў з дня трагічнай гібелі...

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ

Шаноўнае  спадарства! Запрашаем 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на...

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму»

Аляксею Сасноўскаму 32 гады, ён спецыялізуецца на радыяцыйнай медыцыне. З...

Як выглядае Палац Валовічаў у Сьвяцку пасьля рэканструкцыі

Палац з'яўляецца адметным помнікам раньнеклясычнай беларускай архітэктуры 2-й паловы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: