21 лістапада 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Пікет у падтрымку тэлеканала “Белсат” ў Варшаве

8 жніўня ў Варшаве насупраць канцылярыі Прэм’ер-Міністра Польшчы беларусы пратэставалі супраць прапанаваных польскім TVP зьменаў на тэлеканале «Белсат». На думку ўдзельнікаў пікету (ды й саміх супрацоўнікаў Белсату) прапанаваныя TVP рэформы верагодна прывядуць да спыненьня існаваньня Белсату як асобнага незалежнага тэлеканалу ў структуры TVP да значна скараціцца колькасьць гадзін вяшчаньня. Да таго, як вынік новага падыходу да працы тэлеканала “Белсат”, пад пагрозай апынулася ўся электронная інфраструктура каналу, зь 1 жніўня не адкрываецца вэб-сайт каналу, рэдакцыя ня мае доступу да адміністратарскай панэлі.

Пікет быў арганізаваны Нацыянальна-вызвольным рухам “Вольная Беларусь” і маладзёвай патрыятычнай арганізацыяй “РУХ”.

Адчыніў пікет лідэр НВР “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк. Палітык коратка акрэсьліў прычыну збору пратэстоўцаў, распавёў, што адбываецца з Белсатам зараз, патлумачыў небясьпеку прапанаваных польскім МЗС рэформ ды падкрэсьліў важнасьць існаваньня каналу для беларусаў.

Гэта наша нацыянальнае тэлебачаньне, якое вяшчае на Беларусь, дзе няма вольнага слова, дзе людзей абалваньваюць расейскім тэлебачаннем. Нельга гэта разбураць”. — падвёў рысу Зянон Пазьняк і заклікаў ня рушыць Белсат.

На месцы пікету таксама прысутнічаў Міхал Бранятоўскі, дырэктар тэлеканала TVP World, да якога плануецца далучыць «Белсат».

Міхал Бранятоўскі падкрэсьліў, што пакуль ён знаходзіцца на пасадзе дырэктара, незалежнасць «Белсату» не будзе адабраная. «Я хацеў бы публічна гарантаваць, што калі гаворка ідзе пра незалежнасьць «Белсата», пра якую вы хвалюецеся, пакуль я кірую TVP World, нічога падобнага не адбудзецца», — сказаў ён удзельнікам акцыі.

Гаворачы пра заклапочанасьць пратэстоўцаў з нагоды скарачэньня часу вяшчаньня на беларускай мове, Бранятоўскі сказаў, што размовы пра скарачэньне часу ў тры разы – гэта «злоўжываньне». «Пакуль не будзе створаны асобны канал на расейскай і ўкраінскай мовах, гэтыя тры мовы будуць транслявацца на адным канале. Увогуле канал вяшчае 17 гадзін, астатні час запаўняюць рускамоўны “Вось-так” і дзяржаўная праграма з Украіны. Казаць пра тое, што час вяшчаньня на беларускай мове скароціцца ўтрая, зьяўляецца перабольшаньнем, паколькі “Белсат” будзе мець як мінімум 6, а, верагодна, 8 ці 9 гадзін для вяшчаньня на працягу сутак», — адзначыў ён.

Тым не менш, прысутныя даволі крытычна ўспрынялі словы пана Міхала. З натоўпу нават пачуліся выгукі “Ганьба!” (пры тым ад паляка, не беларусаў).

Падчас сваёй прамовы Былая дырэктарка тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы адзначыла, што «падтрымка беларускай справы ў інтарэсах Польшчы”.

“У інтарэсах Польшчы падтрымліваць беларускую справу. Калі мы пашырылі яго на расейскую частку, гэта была тая ж думка: што свабодная Расея і Беларусь — гэта інтарэс Польшчы, але лепш, каб за гэта змагаліся самі беларусы.» — дадала яна.

Таксама словы падтрымкі Белсату выказалі актывіст Васіль Плешкуноў, Прадстаўнік маладзёвага “РУХУ” (“Ігнась”), былая журналістка Белсату Аліна Коўшык, сябра “Вольнай Беларусі” Кацярына Дзядзюля, палітычны актывіст Вячаслаў Сіўчык.

На мітынге была прынятая рэзалюцыя мітынгу са зваротам да Міністра Замежных Спраў Р. Сікорскага і адразу накіраваная на э-по ў Бюро Міністра МЗС. Прыводзім ніжэй тэкст рэзалюцыі.

Biełsat potrzebuje pomocy.

Apel do Ministra Spraw Zagranicznych RP
Pana Radosława Sikorskiego

Zgodnie z planem reform, zatwierdzonym przez Ministra Spraw Zagranicznych RP i władze TVP, Biełsat ma przestać istnieć jako odrębny, niezależny kanał telewizyjny w strukturze TVP. Czas emisji Biełsatu zostanie trzykrotnie zmniejszony, a w miejsce osobnego kanału powstaną redakcje białoruska i rosyjska. Oznacza to de facto koniec działającego od 17 lat jedynej, niezależnej, białoruskojęzycznej telewizji.

Przyczyny zniszczenia Biełsatu są trudne do zrozumienia, gdyż jego istnienie i dobra działalność odpowiadają żądaniom białoruskim i polskim interesom narodowym. Przyszła wolna, demokratyczna i dobrosąsiedzka Białoruś na Wschodzie, którą Biełsat przybliża swoją pracą, jest czynnikiem sprzyjającym wolnej i niepodległej Polsce, tarczą przed imperializmem Moskwy.

Białorusini zwracają się do Ministra Spraw Zagranicznych RP z prośbą o zapewnienie dalszej pracy i istnienia telewizji Biełsat oraz z nadzieję, że plan likwidacji Biełsatu zostanie zweryfikowany i anulowany.

Białorusini i Polacy, uczęstnicy wiecu
w obronie istnienia Biełsatu.

8 sierpnia 2024 r.
Warszawa

Вартае ўвагі

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Апошняе

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: