2 красавіка 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Зянон Пазьняк выдаў новую кнігу — беларускі самвыдат 70-80-х гадоў

Беларускі палітык Зянон Пазьняк, вядомы таксама як пісьменьнік і выдавец, выпусьціў чарговую кнігу — “Самвыдат” (Беларускія падземныя выданьні 1970-1980 гг.).

Кніга ўяўляе сабой збор дзьвюх прац, выданых падпольна ў 70-80-х гг.,– “Положение в Беларусі. 1974 год” і каталіцкі часопіс “Вера”.

1970-я гг. на Беларусі — гэта час брэжнеўскай рэакцыі й актывізацыі антыбеларускай палітыкі. На Беларусі, як вядома, палітыку маскоўскай русіфікацыі праводзіў П.Машэраў.

Умовы і тэхнічныя магчымасьці самвыдату ў Беларусі былі ў той час даволі неспрыяльныя. Не існавала тады ні ксэраксаў, ні кампутараў. Працэс друку цалкам (рататары, ратапрынты, продаж пішучых машынак) кантраляваўся савецкай дзяржавай, КДБ. Патрабавалася неверагодная кансьпірацыя і вынаходніцтва, каб друкаваць і распаўсюджваць “крамолу”. Пры падтрымцы ўзкага кола надзейных паплечнікаў, тады Зянону Пазьняку ўдалося вырабляць і распаўсюджваць (але не шырока, улічваючы вялізарныя рызыкі) свае пасланьні.

Галоўным тэкстам “Самвыдата” зьяўляецца праца “Положение в Беларусі. 1974 год”, напісана Пазьняком пад псэўданімам Гэнрык Ракутовіч. Тэкст на расейскай мове прызначаўся галоўным чынам для народаў пад СССР і меркаваўся для перадачы за мяжу для антысавецкіх радыёстанцыяў, што вяшчалі па расейску. Але, як заўважыў сам аўтар у прадмове да выданьня: “цяпер я амаль упэўнены, што калі б той тэкст трапіў тады ў тыя “русацяпскія” антысавецкія рэдакцыі, то сапраўднага эфіру ён бы ня ўбачыў. Яны ж, бачыце, змагаліся тады з камунізмам за дэмакратыю ў СССР”.

За галоўную мэту самвыдату працы “Положеніе в Беларусі. 1974 год” аўтар ставіў паведамленьне разумным людзям народаў пад СССР, таго, што расейская імпэрыя павінна быць разбураная і што народы якія церпяць пад гнётам Масквы ў так званай РСФСР мусяць стаць свабоднымі і стварыць новую Усходнюю Эўропу свабодных народаў. У тэксьце зьмешчаны заклік да салідарнасьці ўсіх каланіяльных народаў Расеі ў барацьбе за свабоду і незалежнасьць супраць маскоўскага імпэрыялізму і антынароднай палітыкі СССР.

І праз 50 гадоў гэтыя памкненьні — рэчаіснасьць змагарных народаў. Цяпер пра імкненьне да свабоды і незалежнасьці ад Масквы, заяўляюць Інгрыя, Пскоўская і Балтыйская рэспублікі, Смаленшчына, на падыхадзе Цьвер і дзясяткі так званых “расейскіх” вобласьцяў, ў якіх рэальна жывуць не міфічныя “рускія”, а даўнія карэнныя народы гэтых тэрыторыяў.

Уражвае праца, напісанная роўна 50 гадоў таму, сваімі прагнозамі. якія, як засьведчыла гісторыя, спраўдзіліся:

“Дни этого царства уже сочтены. Сейчас мы видим ещё только начало общей агонии его, но картина гибели уже ясна”.
“Политическое требование разбить империю, уничтожить “гидру” — вскоре станет экологичской необходимостью”
.

“Существование СССР в современном мире с политической и экономической точки зрения бесперспективно, с моральной – преступно”.
Такім чынам, Зянон Пазьняк прадказаў распад СССР амаль за 20 год да таго, як гэта адбылося.

Зянон Пазьняк выразна акрэсьліў палітыку савецкага рэжыму адносна беларускай мовы, якую, на вялікі жаль, лукашэнаўскі рэжым ажыцьцяўляе і дагэтуль:

“Всё действительно белорусское теперь преследуется, оплевывается, извращается, запрещается; белорусский язык изгнан почти отовсюду, из всех государственных, правительственных, учебных, научных и др. учреждений”

“Звук белорусской речи в устах интеллигента, в общественных местах сразу ассоциируется у них с национализмом”

“Они, видите ли, тоже за “Белоруссию”, но без белорусской культуры. Они за беларусскую культуру без белорусского языка. Они, наконец, и за белорусский язык, но только не в школах и не в вузах, и не в учреждениях, и не в судах; они за него в принципе вообще (пока), а на деле – нигде (и никогда).

Таксама на старонках чытаем засьцярогі дэмакратычным сілам ад супрацы з Расеяй у любой яе форме:

“Мы обращаемся ко всем живым национальным, патриотическим и демократическим силам в СССР: не повторяйте ошибок нациольнальных соглашателей и коллаборационистов. У нас нет и не может быть никаких общих дел и никаких общих интересов с Россией, СССР, СРФСР и тому подобными российскими имперскими модификациями”.


Другая частка зборніка — самвыдат каталіцкага часопісу “Вера”.Частку тэксту часопіса З.Пазьняк пісаў пад крыптанімамі і псэўданімамі (“Тадэвуш Рэйтан”, “Мар’ян В.”, “Н-ц”, “агляд”, “з газэт” і г.д.). Частка тэксту узята з беларускага самвыдату 1970-х гг., частка — з часопіса “Божым шляхам”, які выдаваўся за мяжой, а таксама зь іншых беларускіх і небеларускіх выданьняў і з архіваў.

У 70-80-х гг., калі царква знаходзілася “пад ботам” камуністаў, самвыдавецтва рэлігійнага часопіса мела такія ж рызыкі, як і падпольны выраб сацыяльна-палітычных паведамленьняў. З.Пазьняк вырабляў менавіта каталіцкі часопіс:

“Каталіцызм больш мабільны і сацыяльна ўлучаны ў разьвіцьцё грамадзства, больш даходлівы і дробязна не дагматычны”.

“Каталіцызм прасьцей упісваецца ў дэмакратыю. Артадаксізм лягчэй улучаецца ў аўтарытарызм, дыктатуру і таталітарызм.

У гэтым сэнсе становішча праваслаўя ў Расеі выглядае, фактычна, сістэмнай катастрофай. РПЦ стала агрэсіўным, нават не прыдаткам, але аддзелам КДБ-ФСБ. Аснова палітычнай агрэсіўнасьці імпэрскага праваслаўя была закладзена ячшэ пры царызме і агулам сфармавалася пры саветах. (Напрыклад, епіскапам РПЦ пры саветах мог стаць толькі кандыдат, які падпісваў супрацоўніцтва з ГДБ і атрымліваў дазвол ад аддзелу ЦК КПСС).”

На старонках кнігі чытач бачыць адбіткі арыгіналаў самвыдатаў, аднак, дзеля лёгкасьці чытаньня, спачатку падаецца кампутарны выдрук усяго тэксту з фотакопій.

Вартае ўвагі

Асьветніцкая канфэрэнцыя ў гонар Дня Волі 2025

Беларусы сабраліся ў Варшаве на асьветніцкую канфэрэнцыю ў гонар...

Беларусь перадусім

Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Амэрыку і яе законна выбранага амэрыканскім народам прэзыдэнта Дональда Трампа. Ніхто ня мае права зьневажаць асобу і ганьбіць вялікую дэмакратычную краіну, ад якой залежаць лёсы сьвету. Усё, што робіць і што будзе рабіць прэзыдэнт Трамп, ідзе на карысьць Украіны і ўрэшце можа стаць яе паратункам. Нішто ня робіцца адразу, але па-парадку. Калі ёсьць задача і мэта зрабіць пабудову, яна будзе дасягнута, нават калі для прафанаў напачатку -- гэта куча бярвеньняў.

Зянон Пазьняк: аб сутнасьці мірнай палітыкі прэзідэнта Трампа

Нягледзячы ні на што, прэзыдэнт Трамп хоча спыніць ваенныя дзеяньні і пасадзіць прадстаўнікоў Расеі і Украіны за стол перамоваў. Матывы мірнай палітыкі прэзыдэнта Трампа зыходзяць з інтарэсаў Амэрыкі і, што немалаважна, з волі і эга самога спадара Трампа, які паабяцаў мір ва Украіне амэрыканскаму народу ў час выбарчай кампаніі. У Амэрыцы такія абяцаньні выконваюцца і зьвязаныя ня толькі з палітыкай, але і з гонарам прэзыдэнта.

21 лютага – міжнародны дзень роднай (Беларускай) мовы

(Кароткі рэфэрат, для школьнікаў і студэнтаў) Сёньня на Беларусі наша...

Апошняе

Асьветніцкая канфэрэнцыя ў гонар Дня Волі 2025

Беларусы сабраліся ў Варшаве на асьветніцкую канфэрэнцыю ў гонар...

Беларусь перадусім

Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Амэрыку і яе законна выбранага амэрыканскім народам прэзыдэнта Дональда Трампа. Ніхто ня мае права зьневажаць асобу і ганьбіць вялікую дэмакратычную краіну, ад якой залежаць лёсы сьвету. Усё, што робіць і што будзе рабіць прэзыдэнт Трамп, ідзе на карысьць Украіны і ўрэшце можа стаць яе паратункам. Нішто ня робіцца адразу, але па-парадку. Калі ёсьць задача і мэта зрабіць пабудову, яна будзе дасягнута, нават калі для прафанаў напачатку -- гэта куча бярвеньняў.

Зянон Пазьняк: аб сутнасьці мірнай палітыкі прэзідэнта Трампа

Нягледзячы ні на што, прэзыдэнт Трамп хоча спыніць ваенныя дзеяньні і пасадзіць прадстаўнікоў Расеі і Украіны за стол перамоваў. Матывы мірнай палітыкі прэзыдэнта Трампа зыходзяць з інтарэсаў Амэрыкі і, што немалаважна, з волі і эга самога спадара Трампа, які паабяцаў мір ва Украіне амэрыканскаму народу ў час выбарчай кампаніі. У Амэрыцы такія абяцаньні выконваюцца і зьвязаныя ня толькі з палітыкай, але і з гонарам прэзыдэнта.

21 лютага – міжнародны дзень роднай (Беларускай) мовы

(Кароткі рэфэрат, для школьнікаў і студэнтаў) Сёньня на Беларусі наша...

Канферэнцыя палітвязьняў у Варшаве (відэа)

20 лютага 2025 г. у Беларускім доме ў Варшаве...

Заява “Асацыяцыі сваякоў і колішніх палітвязьняў”

Вызваленьне палітвязьняў неабходнае і магчымае, і патрабуе аб’яднання і пашырэньня намаганьняў усіх палітычных актараў

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: