12 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Эўразьвяз пакінуў у сіле санкцыі супраць «Белавія»

Эўрапейскі суд у Люксембургу разгледзеў пазоў авіякампаніі “Белавія” супраць Савета ЕС, у якім кампанія патрабавала зьняць зь яе санкцыі. Суд адмовіўся і пастанавіў, што «Белавія» яшчэ мусіць заплаціць судовыя выдаткі.

Асноўным аргумэнтам пастановы суда зьяўляецца тое, што заяўнік (“Белавія”) ёсьць дзяржаўнай нацыянальнай авіякампаніяй і поўнасьцю падпарадкоўваецца Аляксандру Лукашэнка.

Кіраўніцтва кампаніі таксама загадвала сваім супрацоўнікам не пратэставаць супраць парушэньняў на выбарах і масавых затрыманьняў у Беларусі, бо авіякампанія зьяўляецца дзяржаўным прадпрыемствам.

Па рашэньню Лукашэнкі кампанія займалася дастаўкай мігрантаў з Блізкага Усходу ў Беларусь.

Таксама А.Лукашэнка паабяцаў, што яго адміністрацыя акажа “Белавіі” усялякую падтрымку пасьля рашэньня ЭЗ аб увядзеньні забароны на пралёт паветранай прасторы ЭЗ і доступ у аэрапорты Эўразьвязу ўсім беларускім авіяперавозчыкам. Для гэтага ён дамовіўся з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным аб планаваньні адкрыцьця для кампаніі новых маршрутаў.

Нагадаем, што санкцыі супраць “Белавія” ў ЕС увялі ў канцы 2021 года. Тады сьцвярджалася, што кампанія займаецца дастаўкай мігрантаў у Беларусь, якія потым спрабуюць нелегальна перайсьці мяжу з ЕС. Авіякампаніі не ўдалося пераканаць суд і прадаставіць доказаў сваёй недатычнасьці.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: