8 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларуская айцішніца напісала кнігу на паляшуцкай мове

Вольга Аполька родам з вёскі Опаль, што на беларускім Палесьсі, але зараз яна жыве на другім канцы сьвету, ў Новай Зеландыі і працуе ў сфэры Айці. Але Вольга не забывае на свае карані, папулярызуе мову і звычаі родных мясьцінаў. Дзяўчына вядзе свой Інстаграм на гэтую тэму, а цяпер абвесьціла пра сваю кнігу, якую напісала на палесскай гутарцы.

Беаруска прысьвяціла кнігу сваёй бабулі, якая моцна паўплывала на фармаваньне яе як асобы. “Бабуля, на жаль, ужо памерла, але назаўжды застанецца маёй музай і самай вялікай любоўю! Яе моцны характар, упартасць і прага да жыцця і ўсяго новага заўседы мяне ўражвалі і матывавалі рабіць, як яна” – кажа Вольга.

Кніга складаецца з дзвюх частак — непасрэдна мастацкі твор, напісаны на адной з унікальных палескіх мікрамоваў, а таксама ангельскі пераклад. Акрамя мастацкіх працаў Машы Мароз, чытачы могуць знайсьці і фотаздымкі, зробленыя Машай у экспедыцыях па розных вёсках Беларускага Палесься, каб паглыбіцца яшчэ болей у кантэкст апавяданьня кнігі.

Кнігу можна замовіць па спасылцы: https://ko-fi.com/s/3eea7bf598

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ

Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці...

Мая Кляшторная (1937–2026)

Мая Кляшторная (1937–2026) — архітэктар, грамадзкі дзеяч й захавальніца...

Больш за палову палякаў выступаюць супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўразьвяз — апытаньне

Большасьць грамадзян Польшчы выступае супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўрапейскі...

Апошняе

Грузінскі НПЗ у Кулеві адмаўляецца ад нафты з Расеі

Грузінскі нафтаперапрацоўчы завод у Кулеві пачаў адмаўляцца ад расейскай...

У Тульскай вобласьці палае склад Wіldberrіes

У Алексіне пасьля атакі бясьпілётнікаў узьнік буйны пажар на...

Латвія мае адчыніць мяжу зь Беларусьсю

Урад Латвіі адкінуў пастанову аб закрыцьці мяжы. Аднова працы...

Удар па эканамічных артэрыях агрэсара: Украіна зьнішчае інфраструктуру ворага

Украінскія сілы абароны нанесьлі дакладныя й трапныя ўдары па...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ

Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: