25 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Расейскае войска прасоўваецца ва Ўкраіне на 15–70 мэтраў на дзень — гэта антырэкорд у гісторыі войнаў за апошнія 100 гадоў

У вайне з Украінай Расея страціла прыкладна 1,2 мільёна чалавек забітымі, параненымі і зьніклымі бязь вестак. Колькасьць загінулых з 2022 году дасягнула 325 тысяч чалавек — такую ацэнку прыводзіць вашынгтонскі Цэнтар стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў (CSIS). Ніводная буйная дзяржава не панесла такіх стратаў ні ў адной вайне з часоў Другой сусьветнай вайны.

Страты Ўзброеных сілаў Украіны Цэнтар ацэньвае ў 500–600 тысяч чалавек, у тым ліку ад 100 да 140 тысяч загінулых. Пры цяперашніх тэмпах да вясны 2026 году сумарныя страты ЎС РФ і ЎСУ могуць скласьці 2 мільёны чалавек.

Пры гэтым хуткасьць прасоўваньня ЎС РФ пасьля захопу ініцыятывы ў 2024 годзе складае 15–70 мэтраў на дзень падчас сваіх найбольш маштабных наступаў — гэта «павольней, чым амаль любая буйная наступальная кампанія ў любой вайне за апошняе стагодзьдзе». З пачатку 2024 году Расея захапіла менш за 1,5% тэрыторыі Ўкраіны.

У агульнай складанасьці ЎС РФ акупавалі 75 000 кв. км, або 12% тэрыторыі Ўкраіны з моманту ўварваньня ў 2022 годзе. Усяго Расея кантралюе каля 20% тэрыторыі Ўкраіны, уключна з акупаванымі да 2022 году Крымам і гарадамі Данбасу.

Тым часам CSIS адзначае, што расейская эканоміка адчувае нарастаючы ціск праз вайну: вытворчасьць скарачаецца, спажывецкі попыт слабее, інфляцыя застаецца стабільна высокай, краіна сутыкаецца з дэфіцытам працоўнай сілы.

Эканамічны рост запаволіўся да 0,6% у 2025 годзе. Таксама ў краіне адсутнічаюць канкурэнтаздольныя тэхналягічныя кампаніі, якія маглі б спрыяць росту прадукцыйнасьці ў доўгатэрміновай пэрспэктыве. У Расеі няма ніводнай кампаніі, якая ўваходзіць у топ-100 сусьветных тэхналягічных кампаніяў паводле рынкавай капіталізацыі.

У эфіры Эўрарадые Яўген Магда прапанаваў схему ўзаемадзеяньня ўкраінскіх уладаў з лукашысцкім рэжымам

Камэнтуючы ўльтыматум Зеленскага Лукашэнку, ўкраінскі палітолаг адзначыў: "Украіна павінна паставіць...

Беларуская супольнасьць просіць пазначыць сваю гістарычную спадчыну на Грунвальдзкім полі

Беларускія актывісты і прадстаўнікі дыяспары распачалі кампанію за ўсталяваньне...

У касьцёле св. Аляксандра прайшоў урок беларускай мовы з Зянонам Пазьняком

Ініцыятыва праводзіць «Урокі роднай мовы» нарадзілася нядаўна, а ўжо дэбютныя сустрэчы прайшлі з аншлагам. Гасьцінны гаспадар імпрэзы, ксёндз Вячаслаў Барок, запрашае ўсіх на будучыя сустрэчы.

Апошняе

У эфіры Эўрарадые Яўген Магда прапанаваў схему ўзаемадзеяньня ўкраінскіх уладаў з лукашысцкім рэжымам

Камэнтуючы ўльтыматум Зеленскага Лукашэнку, ўкраінскі палітолаг адзначыў: "Украіна павінна паставіць...

Беларуская супольнасьць просіць пазначыць сваю гістарычную спадчыну на Грунвальдзкім полі

Беларускія актывісты і прадстаўнікі дыяспары распачалі кампанію за ўсталяваньне...

Абноўленая мапа дэфіцыту паліва ў РФ

Эканамічны аглядальнік Станімір Добраў абнавіў сваю мапу, якая дэманструе,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: