13 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

7 сакавіка 1938г. нарадзіўся Міхась Чарняўскі — беларускі археолаг, гісторык і грамадскі дзеяч.

Міхась Чарняўскі прынцыпова гаварыў па-беларуску ў савецкі час, зазнаў перасьлед КДБ, стаяў у вытокаў БНФ “Адраджэньня”

Разам з Уладзімерам Караткевічам, Зянонам Пазьняком быў удзельнікам клюбу вальнадумнай беларускай інтэлігенцыі «Акадэмічны асяродак», разгромленага ў 1973—74. Быў звольнены з працы, зазнаў перасьлед з боку КДБ.
У 1988—1989 стаўся адным з заснавальнікаў БНФ “Адраджэньне”. Пазьней уваходзіў у сацыял-дэмакратычную партыю “Грамада”. У 2001 року ўвайшоў у аргкамітэт грамадзкага аб’яднаньня «Вэтэраны Адраджэньня».

М. Чарняўскі – аўтар дзьвюх навуковых манаграфіяў, шэрагу навукова-папулярных і публіцыстычных кніг, больш як 170 навуковых і 260 энцыкляпэдычных артыкулаў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Гісторыі беларускага мастацтва», «Аржеалёгіі Беларусі» і «Гісторыі Беларусі» ў шасьці тамах. Кансультаваў энцыкляпедыю «Археалёгія і нумізматыка Беларусі» і Энцыкляпедыю гісторыі Беларусі.
Напісаў дзіцячыя кнігі пра старажытныя часы: «Страла Расамахі», «Вогнепаклоньнікі».
Рызыкуючы трапіць за краты, вывез з Зэльвы і захоўваў да лепшых часоў, а затым апублікаваў «Споведзь» Ларысы Геніюш.

С упэўненасьцю можна сказаць, Міхась Чарняўскі быў сьвядомым беларусам, ён усё жыцьцё прысьвяціў новай, сьветлай Беларусі.
Мне бацька гаварыў, што я беларус, вучыў. Я памятаю, што я яшчэ зусім малы, „р“ не вымаўляў, а ён мне пальцам тыкаў у грудзі і казаў: „Ты запомні, ты — беларус!“. Я казаў: „Я — белалус, белалус!“.
Клічучы замуж будучую жонку Сьвятлану, Міхась папярэдзіў:
«Давядзецца выбіраць, выберу не цябе, а – Беларусь».

Памёр Міхась Чарняўскі 20 студзеня 2013 году ў Менску пасьля цяжкай і працяглай хваробы.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: