6 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Аснова арміі вольнай Беларусі. Палку Каліноўскага споўнілася 2 гады

9 сакавіка 2024 года жаўнеры палка Кастуся Каліноўскага сьвяткуюць другую гадавіну стварэньня вайсковай часткі.

Беларускія добраахвотнікі з першых дзён Вялікай вайны змагаліся з маскоўскай навалай: абаранялі Кіеў, змагаліся за вызваленьне Мікалаеўскай вобласьці, Херсоншчыны, Харкаўскай вобласьці, абаранялі Севераданецк, Лісічанск, Бахмут.

У шэрагах Збройных Сіл Украіны беларусы самаахвярна змагаюцца ў вырашальны час для двух народаў і будучыні ўсёй Эўропы. За годнасць і свабоду Украіны і Беларусі загінулі ваяры: Волат, Тэрор, Брэст, Сябро, Атама, Літвіна і дзесяткі іншых мужных жаўнераў, якія вярнуліся з бою на шчыце.

Сёньня Полк імя Каліноўскага – вайсковая структура з каласальным баявым досьведам і разьвітой арганізацыйнай структурай. Гэта развітая інфраструктура, якая ўключае ў сябе ўласны рэкруцінгавы цэнтр, валанцёрскую сетку, навучальныя цэнтры, дзе праводзіцца падрыхтоўка добраахвотнікаў, прэс-цэнтр, станцыю тэхнічнага абслугоўваньня аўто, уласную лагістыку.

У баявую частку Полка ўваходзяць батальён «Волат», батальён «Літвін», БПЛА імя Мікіты Крыўцова, медычная рота, механізаванае падраздзяленьне. З 2023 года сфармавана новае падраздзяленьне імя Касцюшкі. Яно складаецца з замежных грамадзянаў, у асноўным жыхароў Эўрапейскага зьвязу і ЗША, якія прайшлі службу ў прафесійных узброеных сілах і маюць вялікі вайсковы досьвед. І гэты досьвед Полк імкнецца пераняць і перадаць яго беларускім ваярам.

У дзень другой гадавіны ўтварэньня Батальёну (пазьней Полку) ім.Кастуся Каліноўскага гучаць словы віншаваньняў і падзякі ад беларускіх палітыкаў і грамадзян, а таксама ад ГУР Украіны і украінцаў.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

У чым сутнасьць збору “1 беларус — 1 эўра для Ўкраіны”?

Алена Жаркевіч распавядае пра ідэю збору, узаемаадносіны паміж беларусамі...

Нямеччыны пераходзіць у форму адкрытай агрэсіі

У Нямеччыне за апошнія суткі — адразу некалькі сур’ёзных...

Акцыі маскальскіх авіякампаній абваліліся

Акцыі маскальскіх авіякампаній адрэагавалі падзеньнем на заяву Зяленскага пра...

Маскальскае неба становіцца цалкам небяспечным – Зяленскі

Сёньня мы хочам папярэдзіць кожную авіякампанію, якая выкарыстоўвае маскальскі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: