28 студзеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Размова з рэжысёркай тэатральнай студыі “Купалінка” Натальляй Локіць (відэа)

Студыя “Купалінка” паўстала у 2020 годзе, у першую хвалю эміграцыі, калі шмат беларусаў прыехала ў Польшчу, а менавіта ў Варшаву. Тады ў бацькоў узьнікла пытаньне, куды уладкаваць сваіх дзяцей. Такім чынам, зьявілася патрэба заснаваньня студыі, у якой дзеці маглі б бавіць час у беларускім асяродзьдзі ды, безумоўна, разьвіваць свае таленты. Дзеці патрапілі у рукі актывістаў, аматараў тэатру. Пакрысе студыя павялічвалася, зараз выхаванцы “Купалінкі” – гэта не толькі малыя дзеткі, а і падлеткі, і дарослыя. Зараз “Купалінкі” – гэта не толькі беларусы, а і ўкраінцы. На сёньня студыя “Купалінка” налічвае 70 вучняў.

Каб распавесьці падрабязьней пра дзейнасьць “Купалінкі”, у студыю Варта завітала рэжысёрка Натальля Локіць.

Якім чынам Натальлі удаецца кіраваць такой колькасьцю дзяцей, мець посьпех? Як адбываецца творчы працэс у студыі? Пра гэта і многа іншае глядзіце ў нашай размове.

Тэатральнай студыі “Купалінка” крытычна неабходна сталае памяшканьне для рэпетыцый і выступаў. “Купалінкам” можна дапамагчы фінансава на многія іншыя патрэбы для іх разьвіцьця.

Падтрымаць можна пераводам на рахунак:

67 1090 2590 0000 0001 5585 8779

Тытул перавода – na cele statutowe.


Аб ролі наёмнікаў у палітыцы

Тэрмін «наёмнікі» ўмоўны, ужываецца тут дзеля скарочанасьці разважаньняў. Маецца...

ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер цянёвага флоту РФ “Sagitta”

ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер цянёвага флоту РФ "Sagitta"...

Вялікая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні 22 студзеня

есяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з...

Апошняе

⚫️ 26 студзеня – 3 гады як загінуў Эдуард Лобаў

Народжаны ў Вільні 1 сьнежня 1988 года беларускі змагар,...

Аб ролі наёмнікаў у палітыцы

Тэрмін «наёмнікі» ўмоўны, ужываецца тут дзеля скарочанасьці разважаньняў. Маецца...

12 год таму, 22 студзеня 2014 году, на Майдане ва Ўкраіне загінуў беларус Міхась Жызьнеўскі

Ён стаў адной з першых ахвяраў расстрэлу Майдану. Міхась Жызьнеўскі...

У Полацку ліквідавалі друкарню з векавой гісторыяй

У Полацку спыніла працу друкарня «Спадчына Францішка Скарыны», якая...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: