11 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Украіна перадала Расеі яшчэ аднаго палоннага беларуса

Зьявілася інфармацыя, што ў рамках апошняга абмену ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расеяй, украінскім бокам быў перададзены грамадзянін Беларусі Максім Зязюльчык, які ваяваў на боцы Расеі ў прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут».

Такім чынам, Україна абмяняла амаль усіх палонных беларускага паходжаньня. На дадзены момант у палоне застаўся толькі адзін беларус – гэта Андрэй Герыловіч. Ён ваяваў у складзе ПВК «Вагнэр» і трапіў ва ўкраінскі палон 16 лістапада 2022 году.

У той жа час сярод перададзеных Расеяй украінскіх палонных беларускіх добраахвотнікаў няма. Нагадаем, што ўлетку 2022 году ў расейскі палон трапілі ваяры Полку Каліноўскага Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў. Нажаль, няма ніякіх зьвестак пра іх месцазнаходжаньня і стан здароўя. «Расейскі бок не дае іх у сьпісы на абмен, таму мы ня ведаем, дзе яны і што зь імі», — кажуць (https://novychas.online/hramadstva/zastaecca-tolki-veryc-szto-z-kalinoucami-jakij) у палку Каліноўскага.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: