19 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Польшча папярэдзіла аб актывізацыі ваеннай авіяцыі ля межаў з Расеяй і Беларусьсю

У Польшчы выпусьцілі навігацыйнае папярэджаньне аб магчымасьці «незапланаванай ваеннай дзейнасьці» для карыстальнікаў паветранай прасторы.

Аператыўнае камандаваньне Узброеных сіл Польшчы папярэдзіла аб магчымай актывізацыі вайсковай авіяцыі на ўсходзе краіны, ля межаў з Расіяй, Беларусьсю і Украінай. Пра гэта паведамляе аператыўнае камандаваньне Узброеных сіл Польшчы.

Польскае агенцтва аэранавігацыйнага абслугоўваньня выдала навігацыйнае папярэджаньне (NOTAM), якое будзе дзейнічаць зь 5 лютага па 5 траўня 2024 года.

2 лютага Агенцтва аэранавігацыйнага абслугоўваньня Польшчы папярэдзіла грамадзянскіх карыстальнікаў паветранай прасторы аб «магчымай актывізацыі ваеннай авіяцыі на ўсходнім напрамку ў адказ на пагрозлівую сітуацыю на ўсходняй мяжы».

NOTAM быў выдадзены, каб папярэдзіць грамадзянскіх карыстальнікаў паветранай прасторы аб магчымым павышэньні актыўнасьці ваенных самалётаў ва ўсходняй частцы паветранай прасторы Польшчы ў адказ на «пагрозлівую сітуацыю на ўсходняй мяжы».

«Навігацыйныя папярэджаньні — незапланаваная ваенная дзейнасьць, зьвязаная з забеспячэньнем нацыянальнай бясьпекі — зьяўляюцца звычайным паведамленьнем у выпадках, калі неабходна забяспечыць бясьпеку руху ў польскай паветранай прасторы», — растлумачылі ў аператыўным камандаваньні.

Нагадаем, што папярэдне кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы выказаў здагадку, калі Расея нападзе на NATO. Таксама камандуючы шматнацыянальным корпусам НАТО «Паўночны Ўсход» генэрал-лейтэнант Юрген-Ёахім фон Сандрарт заявіў пра пагрозу Балтыйскаму рэгіёну з боку Расеі.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: