21 студзеня кіраўніцтва палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), камандзір палка Дзяніс Кіт і ягоны намеснік Вадзім Кабанчук, наведала «Беларускім Доме» ў Варшаве, каб сустрэцца з беларускай дыяспарай. Гэта было першае спатканьне з запланаваных адзінадцацьці ў гарадох Эўропы. Адбылася прэзентацыя палка, адказы на пытаньньні, якія хвалююць беларусаў.
Імпрэзу наведала каля 200 чалавек. Сустрэча выклікала вялікаю цікавасьць: усё крэслы залі былі занятыя, многім людзям прыйшлося стаяць. Сярод ахвочых сустрэцца з прадстаўнікамі Палка былі не толькі беларусы, а палякі і украінцы. Таксама у залі прысутнічалі кіраўнікі руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк і Павал Усаў.
На самым пачатку Дзяніс Прохараў выказаў шчырую падзяку беларусам, якія з самага моманту стварэньня падраздзяленьня падтрымлівалі полк і працягваюць рабіць гэта зараз. Ён падкрэсьліў, што мэтай спатканьняў з беларусамі ў эўрапейскіх гарадах ёсьць магчымасьць падзякаваць людзям ды адказаць на іхныя пытаньні.
Дзяніс “Кіт” распавёў пра шлях станаўленьня беларускага вайсковага падраздзяленьня ва Украіне. Ён казаў пра тое, што дзякуючы падтрымцы простых беларусаў, полк у першыя паўгода вайны здолеў «адбяліць імя сапраўднага беларуса ва Украіне».
«Дай Бог, у Беларусі ўсё абыдзецца без крыві»
Беларусаў хвалявала пытаньне рызыкі пачатку грамадзянскай вайны ў краіне паміж людзьмі. Як ваяры бачаць патэнцыял сутычкі грамадзян, што будуць імкнуцца захаваць стары рэжым, з тымі, хто падтрымлівае новую, вольную Беларусь.
Адказвае Вадзім Кабанчук: “Не пачнецца грамадзянскай вайны, таму што я асабіста быў сьведкам падзей, 96 год, калі Лукашэнка прымаў свой ганебны рэфэрэндум па ўзурпацыі улады. Яны правялі такі сацыяльны эксперымент: я нагадаю, гэта быў 96год, рэжым быў на піке сваёй магутнасьці і папулярнасьці. Яны падзялілі плошчу Леніна ў Менску на дзьве часткі: на адной частцы – Беларускі Народны Фронт, апазіцыя мітынгуе, а тут зараз прыйдуць прыхільнікі Лукашэнкі. І ведаеце, колькі прыйшло прыхільнікаў Лукашэнкі? На увесь Менск 15 чалавек! А нас стаяла некалькі тысяч. Я тады зразумеў, што няма такой пасіянарнай падтрымкі Лукашэнкі, якая здольна адстойваць сваю грамадзянскую пазіцыю. А бязь гэтага ніякага грамадзянскага канфлікту усярэдзіне не будзе”.
Камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў дадаў: “Ёсьць вялікі адсотак , які не падтрымлівае зараз вайну ва Украіне, хоча вольнай Беларусі. З гэтых людзей ёсьць таксама, хто, так бы мовіць, аморфныя, якім, у прынцыпе, няма розьніцы пад якім сьцягам яны будуць жыць. Гэта таксама трэба ўлічваць. А усе астатнія, якія астаюцца, гэта невялікі адсотак. Я думаю, што няма нават шансаў, каб яны там штосьці рабілі накшталту вайны. Гэта немагчыма для іх”.
Барацьба, а не супраціў
Прадстаўнікі ПКК заклікалі беларусаў пераглядзець сваё стаўленьне да апазіцыі рэжыму. “Слова “супраціў” я бы ўжо на нашым шляху пераіменаваў у “барацьбу”. Таму шта менавіта вольнасьць, свабода выбарываецца. Супраціў – гэта, калі ты супраціўляешся, калі напрыклад цябе трымаюць 4 амонаўцы, але ты ведаеш дзесьці у сваёй галаве,што цябе чакае аўтазак і турма. А барацьба – гэта не даць сябе засунуць у аўтазак і зрабіць усё магчымае, каб не апынуцца ў турме”, сказаў Дзяніс “Кіт”.
«Нам ужо мала дэманстраваць сваю прагу да волі і выходзіць на вуліцу з БЧБ-сцягамі. Нам трэба павучыцца ва ўкраінцаў такой рэчы, як уменне стварыць і абараняць свой Пляц волі – свой майдан», дадаў Вадзім Кабанчук.
Беларусаў цікавіла, чаму варта абіраць менавіта ПКК для службы, бо ва Украіне існуюць і іншыя падразьдзяленьні, дзе ваююць беларусы. На гэта пытаньне Дзяніс “Кіт” адрэагаваў, што не можа адказваць за мэты стварэньня іншых падразьдзяленьняў, аде дакладна вядома і засьведчана, што ПКК мае за мэту “вызвальненьне Беларусі пасьля перамогі Украіны”.
Гучалі пытаньні пра выпадкі сыходу ваяроў з падразьдзяленьня, крытыку ў адраз кіраўніцтва ПКК. Чаму кіраўніцтва ПКК не рэагуе на крытыку?
«Справа ў тым, што, калі б мы з пачатку вайны займаліся рэагаваньнем на негатыў у наш бок, мы б проста не развіліся як падраздзяленьне. Трэба прыняць той факт, што калі ты рухаешся ў слушным напрамку, заўжды знойдуцца незадаволеныя табой і тыя, хто будзе пляваць табе ў сьпіну. А калі плююць у спіну, мусіш ведаць, што ты – наперадзе. Такія пляўкі ёсьць. І было б яшчэ большай памылкай захраснуць у гэтых канфліктах. У нас няма часу на гэта. Мы ваюем з іншым ворагам», – адказаў камандзір ПКК.
Пасьля выступаў прадстаўнікоў ПКК і адказаў на пытаньні, слова ўзяў прадстаўнік маладзёвай нацыяналістычнай арганізацыі РУХ, кіраўнік варшаўскай філіі, Ігнаць, каб коратка распавесьці пра дзейнасьць РУХУ і пра выставу малюнкаў дзяцей для ваяроў ПКК у залі БелДому, што была ініцыявана РУХам.
Наведнікі маглі таксама набыць фірмовую прадукцыю «Каліноўцы» (паведамлялася, што сродкі з продажу пойдуць на падтрыманне параненых ваяроў і семʼяў загінулых).
Камандзір Падка Каліноўскага даў камэнтар медыя WARTA аб мэтах сустрэчы з беларусамі замежжа:
Мэта сустрэчы – па-першае, падзякаваць усім тым, хто ад самага пачатку стварэньня нашага падразьдзяленьня дапамагае нам, паціснуць рукі, сказаць цёплыя словы. Таксама мэтай было нагадаць усім тым, хто ведае падразьдзяленьне, нагадаць пра нас, пра тое,што нам патрэбна усё ж такі дапамога, што вайна трывае, шлях да вольнай Беларусі ячшэ не заўтра будзе і таму наша справа ячшэ не закончана. Разам з тым, для тых хто не ведае наша падразьдзяленьне, – прэзентаваць наша падразьдзяленьне, паказаць фільм пра частку жыцьця ваяра Палка Каліноўскага. Каб людзі пазнаёміліся і, магчыма, у іх абудзілася жаданьне альбо далучыцца, альбо проста дапамагчы.
Камэнтар для медыя WARTA намесьніка камандзіра Палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука:
Мэта гэтай паездкі – нагадаць беларускам,што мы зараз у вельмі складанай сітуацыі палітычнай знаходзімся. Без разбудовы свайго нацыянальнага войска, хутчэй за ўсё, вярнуць назад Беларусь, аднавіць незалежнасьць у нас не атрымаецца. Таму максімальна зараз трэба мабілізавацца. Нам патрэбны рэкруты у полк, нам патрэбна матэрыяльна-тэхнічная дапамога – усё, што патрабуе, на жаль, вайна.
Сустрэча скончылася хвілінай маўчаньня на знак пашаны беларускім ваярам, якія загінулі ва Украіне.