12 ліпеня 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Змаганьне ірляндцаў за незалежнасьць і выжываньне.Факты і паралелі зь Беларусяй

Плямёны кельтаў (або галаў ці галатаў, як называлі іх рымляне) у 1-м тысячагоддзі да н.э. займалі вялікія абшары Эўропы. Было нават царства Галатыя ў Малой Азіі (тэрыторыя сучаснай Турцыі). Кельты бралі Рым (горад, як вядома, выратавалі гусі, якія сваім гагатаньнем абудзілі абаронцаў, што паснулі на мурах Капітолія). Галы сталіся галоўным нацыяўтваральным элемэнтам будучай Францыі (старажытнай Галіі), аднак растварыліся пад уплывам рымскай экспансіі, а Вялікае перасяленьне народаў адсунула кельтаў на заходні ўскраек Эўропы: на Брытанскія выспы. Кельцкія плямёны іраў (эйраў) жылі самастойным жыцьцём на сваёй высьпе Гібэрнія (старадаўні назоў Ірляндыі). Рымскі палкаводзец Агрыпа, стоячы на беразе заваяванай ужо Брытаніі, углядаўся ў бачны на даляглядзе ірляндзкі бераг і сказаў: “Я б заваяваў Гібэрнію з адным легіёнам!” Аднак, валадары антычнага сьвету так і не наважыліся высадзіцца на вольнай высьпе. Ірляндыю скарылі толькі дацкія вікінгі ў 8-м ст. н.э. Панаваньне чужынцаў доўжылася 200 гадоў. 23 красавіка 1014 года (за 500 гадоў да нашай перамогі пад Воршай!) войска аб’яднаных ірляндзкіх княстваў і паспалітае рушэньне разграмілі вікінгаў у бітве каля мястэчка Клантарф. Але ўжо на прыканцы 12 ст. здраднікі прывялі на выспу брытанцаў, пачалася доўгая акупацыя Ірляндыі. Пачалося 800-гадовае нацыянальнае змаганьне за вызваленьне ад чужынцаў. Кожнае пакаленьне мела сваё паўстаньне. Барацьба набыла новы характар пасьля трыюмфу Рэфармацыі ў Англіі ў 16 ст. Каталіцкі Касьцёл, каталіцкая вера сталіся галоўным апірышчам у ірляндзкім змаганьні за незалежнасьць, асновай для захаваньня сваёй культуры і ідэнтычнасьці. Ірляндзкая (кельцкая) мова панавала на высьпе да канца 18 ст. Аднак у 19 ст. акупаваная краіна ўвайшла ў стане моўнай асіміляцыі. Патрыёты ня бачылі перашкоды ў карыстаньні мовай ангельскіх акупантаў.

Эпоха нацыянальных адраджэньняў не абышла Ірляндыю. Мацнела і распаўсюджвалася ў грамадзтве ідэя аднаўленьня сваёй незалежнай дзяржавы. У 1846 годзе на палях каля Клантарфа сабраўся, каб адзначыць ўгодкі славутай перамогі 1014 года, мільён ірляндцаў (!). Гэта вельмі напалохала брытанскіх акупантаў. Гісторыкі сьцьвярджаюць, што Вялікі Галадамор у Ірляндыі 1845-49 гг. быў штучна арганізаваны англічанамі. Бульбу (галоўны прадукт харчаваньня ірляндцаў) ахапіла хвароба, ураджай загінуў. Але акупанты працягвалі вывозіць ў Брытанію падаткі ў прадуктах у поўным аб’ёме. Больш за мільён ірляндцаў загінуў ад голада. Мільёны эмігравалі, у асноўным у ЗША. З 8-мільённага народа на высьпе засталося тры мільёны. Аднак катастрофа не зламіла ірляндзкі супраціў. Паўсталі баявыя арганізацыі, якія пачалі ўзброеную барацьбу супраць акупантаў.

Велікоднае паўстаньне 1916 года ў Дубліне было знакам набліжэньня нацыянальнай перамогі. Адозву да нацыі кіраўніцтва паўстаньня напісала ўжо на ангельскай мове, бо бальшыня насельніцтва не зразумела б іх. Узброены выступ скончыўся паразай. Але вызвольная вайна працягвалася, і ў 1921 г. ірляндцы дамагліся сваёй дзяржаўнай незалежнасьці. Толькі 6 графстваў рэгіёна Ольстэр на поўначы выспы (дзе дамінавала прастэстанцкае насельніцтва) засталіся ў складзе Вялікай Брытаніі.

Перад нацыяй адкрыўся вольны шлях разьвіцьця. Ірляндцы разьвівалі сваю дзяржаву, захоўвалі культурную спадчыну. Каталіцкі Касьцёл заставаўся галоўным апірышчам нацыянальнага духу і знакам ідэнтычнасьці. Аднак, кволыя спробы дзяржаўнай адміністрацыі адрадзіць ірляндзкую мову скончыліся няўдачай. Бальшыня грамадзтва размаўляла і размаўляе па-ангельску. Толькі на паўднёва-заходніх і паўднёва-усходніх берагах Ірляндыі гучыць у паўсядзённым ужытку ірляндская мова. Рыбакі і фэрмэры (безумоўна, ведаючы ангельшчыну) не цураюцца роднай мовы. Але з кожным годам маленькія арэалы ірляндшчыны становяцца яшчэ менш. Я вызначаю гэтую зьяву як духоўную пасіўнасьць і інтэлектуальную абыякавасьць большасьці насельніцтва. Ім не баліць выміраньне роднай мовы, ды й гавораць яны пра гэтую праблему спакойна і без хваляваньня. Калі я пытаўся ў іх, з кім можна паразмаўляць на ірляндзкай мове, яны казалі: “Ну, калі сустрэнеш на вуліцы настаўніка мовы…” У ангельскамоўных школах ёсьць гадзіны, на якіх дзяцей знаёмяць з роднай мовай (павярхоўнае знаёмства). Некаторыя сем’і пасылаюць дзяцей у летнікі, дзе ўсё па-ірляндзку. Але ў сям’і, у сацыяльным асяроддзі ўсі размаўляюць па-ангельску. Калі ў кнігарнях шукаеш ірляндзкія кнігі, то трэба залезьці ў самы далёкі кут, на самую нізкую паліцу. Як кажуць самы ірляндцы, “гэта нікога не цікавіць…”. Галоўнымі аргумантамі пасіўных і абыякавых ёсьць “ангельшчына распаўсюджана ва ўсім сьвеце” і “ірляндшчына вельмі складаная”. Але ж вядома, што для малых дзяцей няма складаных моваў. Адраджэньне трэба пачынасьць з новага пакаленьня! Самагубчы лінгвіцыд ірляндцаў – фэнамэнальная зьява ў сучаснай Эўропе, дзе адраджаюцца і жывуць паўнавартасным жыцьцём мовы нават неўдзяржаўленых нацый (баскі, фарэрцы, фрызы).

Няўжо за гэты прыкры вынік ваявалі і аддавалі свае жыцьці пакаленьні патрыётаў! Няўжо ня крыўдна ірляндцам, што ва ўсім сьвеце іх (паводле мовы) сустракаюць як брытанцаў? Гэта ёсьць тое самае акупанцкае “статус кво”, якое беларусам хоча навязаць імпэрская Масква. Праблема з мовай ня толькі вузка культурная. З кожным годам яна набывае кшталты сацыяльнай і цывілізацыйнай катастрофы. Маладыя ірляндцы (тысячы і тысячы) лёгка выяжджаюць назаўжды ў «британский мир»: ЗША, Канаду, Аўстралію, Вялікабрытанію. Аказваецца, іх ня надта моцна трымаюць ірляндзкія карані, ім “кожны поп бацька”. А англічане тысячамі селяцца ў Ірляндыі. Мову вучыць ня трэба, “паўсюль наша зямля”. Гэта прывядзе да таго, што праз некалькі дзесяцігоддзяў зь Ірляндыі будзе брытанская культурная правінцыя (што праўда, з зялёным півам і Днём сьвятога Патрыка). Можна спадзявацца толькі на Божую ласку, якая натхніць пасіянарную эліту ірляндзкага грамадзтва на сапраўднае адраджэньне роднай мовы.

Лубянская і квазінавуковая прапаганда выкарыстоўваюць прыклад Ірляндыі, каб пераканаць беларусаў, што “ирландцы и без своего языка живут хорошо”, “русскоязычная Белоруссия – знак прогресса и возрождения”. Вораг спрабуе навязаць нам чужыя стэрэатыпы. Мэта маскоўскага ворага – лінгвіцыд і генацыд нашай нацыі. Мы павінны адкінуць навязьлівую схаластыку маскоўцаў – вялікіх зьнішчальнікаў нацыянальных моў і культур.
У кожнага народа свой шлях. Ірляндыя ня можа быць для нас натхняльным прыкладам. Мы ня маем права здрадзіць сваіх змагарных продкаў і аддаць у рабства “русского мира” сваіх нашчадкаў.

Валеры Буйвал, мастацтвазнаўца.

Даклад на канфэрэнцыі НВР Вольная Беларусь — “Беларусь: выжываньне і адраджэньне нацыі”. Варшава, 29 чэрвеня 2025 г.

Відэа выступу:

Выкарыстаньне псэўдапраўных палажэньняў у палітыцы расейскага генацыду беларусаў

Больш за 200 гадоў Расея праводзіць мэтанакіраванае зьнішчэньне нашай нацыянальнай ідэнтычнасьці, перапісвае гісторыю, аказвае палітычны, эканамічны і ваенны ціск. Усё гэта спосабы паглынаньня Расеяй беларускай нацыі, якія ўжо прывялі да пераўтварэньня Беларусі ў залежную ад Расеі тэрыторыю без суб’ектнасьці.

Палітыка маскоўскай русіфікацыі ў беларускай тапаніміцы, геаграфіі і краязнаўстве

Назвы сваім парадкам маюць сваю гісторыю, вельмі багаты, разнастайны і цікавы пласт гістарычнай і культурнай спадчыны, асабліва, калі мець на ўвазе духоўны досьвед народу, які ніколі выпадковымі словамі нічога не называў.

У Варшаве прайшла канфэрэнцыя “Беларусь: выжываньне і адраджэньне нацыі”

29 чэрвеня ў Беларускім Доме адбылася канфэрэнцыя, падрыхтаваная нацыянальна-вызвольным...

Апошняе

Выкарыстаньне псэўдапраўных палажэньняў у палітыцы расейскага генацыду беларусаў

Больш за 200 гадоў Расея праводзіць мэтанакіраванае зьнішчэньне нашай нацыянальнай ідэнтычнасьці, перапісвае гісторыю, аказвае палітычны, эканамічны і ваенны ціск. Усё гэта спосабы паглынаньня Расеяй беларускай нацыі, якія ўжо прывялі да пераўтварэньня Беларусі ў залежную ад Расеі тэрыторыю без суб’ектнасьці.

Палітыка маскоўскай русіфікацыі ў беларускай тапаніміцы, геаграфіі і краязнаўстве

Назвы сваім парадкам маюць сваю гісторыю, вельмі багаты, разнастайны і цікавы пласт гістарычнай і культурнай спадчыны, асабліва, калі мець на ўвазе духоўны досьвед народу, які ніколі выпадковымі словамі нічога не называў.

У Варшаве прайшла канфэрэнцыя “Беларусь: выжываньне і адраджэньне нацыі”

29 чэрвеня ў Беларускім Доме адбылася канфэрэнцыя, падрыхтаваная нацыянальна-вызвольным...

Ці магчыма развярнуць Беларусь?

Пераклад артыкулу амэрыканскага дасьледчыка Марка Эпіскапаса, апублікаванага ў часопісе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: