9 лютага 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

34 гады таму мільёны украінцаў узяліся за рукі, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з камуністамі

21 студзеня 1990 года ва Украіне адбылася акцыя “Жывы ланцуг”.

Сімвалічны ланцуг Злучэньня «Украінская Хваля» ад Кіева да Львова – сімвал еднасьці ўсходніх і заходніх земляў Украіны.
Гэтая акцыя стала адным са сьведчаньняў таго, што ўкраінскі народ пераадолеў страх перад камуністычным рэжымам і гатовы дэманстраваць сваю нязгоду з палітыкай камуністычнай партыі.

Даўжыня ланцуга з рук людзей перавысіла 770 кіламетраў. Паводле афіцыйных даных, да акцыі далучылася каля 450 тысяч чалавек, а паводле неафіцыйных — ад 1 да 5 мільёнаў.

Ланцуг пачынаўся ў Івана-Франкоўску ад Цэнтральнага Народнага Дому (былая сядзіба Сойму ЗУНР і месца прыняцьця Акту Злучэньня), ішоў праз Стрый (адсюль яго галіна ішла ў Закарпацьце), Львоў, Цярнопаль, Роўна, Жытомір — Кіеў. Пачатак сеткі ў Івана-Франкоўску звязаны з тым, што ў 1919 годзе Івана-Франкоўск (тады Станіславаў) быў сталіцай ЗУНР.

Гэта была адна зь першых масавых акцый, арганізаваных Народным Рухам Украіны. Выканаўчы орган якой – Сакратарыят – узначальваў былы палітвязень Міхаіл Горын.

Доля праблемных актываў перавысіла 10% у банкаўскай сістэме РФ

Пракрамлёўскія эканамісты з набліжанага да ўлады Цэнтру макраэканамічнага аналізу...

Новы сірыйскі ўрад афіцыйна прызнаў нацыяльныя правы курдаў

Урад Сырыі дасягнуў пагадненьня з «Сырыйскімі дэмакратычнымі сіламі» (СДС)...

Беларусы адмаўляюцца здаваць кватэры расейцам

Аб гэтым пішуць самі расейцы ў сацсетках. Гэтак, пара...

Апошняе

Доля праблемных актываў перавысіла 10% у банкаўскай сістэме РФ

Пракрамлёўскія эканамісты з набліжанага да ўлады Цэнтру макраэканамічнага аналізу...

Новы сірыйскі ўрад афіцыйна прызнаў нацыяльныя правы курдаў

Урад Сырыі дасягнуў пагадненьня з «Сырыйскімі дэмакратычнымі сіламі» (СДС)...

2 лютага 1838 нарадзіўся Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі

2 лютага 1838 нарадзіўся Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі, вядомы таксама як...

ЗША прапанавалі Індыі замяніць расейскую нафту венесуэльскай — Reuters

«Злучаныя Штаты, якія летась увялі мыты ў дачыненьні да...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: