11 снежня 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

The Wall Street Journal малюе катастрафічную карціну абараназдольнасці Эўропы і баягатоўнасьці яе войскаў

Выданьне піша, што за дзесяцігодзьдзі, якія прайшлі пасьля заканчэньня Халоднай вайны, эўрапейскія войскі аслаблі, паколькі моцныя ў ваенным плане ЗША падтрымлівалі НАТА і ўсю абаронную палітыку ў Эўропе.

За гэты час значная частка ваеннай прамысловасьці ў Эўропе была скарочана.

◾️У канцы халоднай вайны ў Нямечыньне было 500 тыс. жаўнераў з Заходняй Нямеччыны і і 300 тыс. з Усходняй. Сёньня ж у Бундэсверы ўсяго каля 180 тыс. жаўнераў, гатовых да разгортваньня. Па дадзеных WSJ, у распараджэньні войска ФРГ маецца ўсяго 200 баявых танкаў – і толькі палова з іх у працоўным стане. Пры гэтым прамысловасьць краіны можа вырабляць толькі каля трох танкаў за месяц, а боепрыпасаў нямецкай арміі хопіць на два дні інтэнсіўных баёў.

◾️Вялікабрытанія – вядучы ваенны саюзнік ЗША і найбуйнейшы эўрапейскі інвестар у абаронную прамысловасьць – валодае ўсяго 150 баявымі танкамі і дзясяткам артылерыйскіх гармат. У краіне няма ніводнай цалкам баяздольнай бранятанкавай дывізіі. У мінулым годзе, піша выданьне, склад быў настолькі пусты, што брытанскія вайскоўцы разглядалі магчымасьць знайсьці рэактыўныя сістэмы залпавага агню ў музэях, каб потым мадэрнізаваць і ахвяраваць Украіне, але ад гэтай ідэі адмовіліся.

◾️Францыя мае менш за 90 адзінак цяжкай артылерыі, што прыкладна эквівалентна той колькасьці, якую Расея губляе кожны месяц ва Украіне. У Даніі няма ні цяжкай артылерыі, ні падводных лодак, ні сістэм СПА. Нідэрланды, у сваю чаргу, расфарміравалі сваё апошняе бранятанкавае падраздзяленьне ў 2011 годзе і ўключылі нямногія танкі, якія засталіся, у склад нямецкай арміі.

◾️Толькі Польшча, Фінляндыя і краіны Балтыі, якія мяжуюць з Расеяй або знаходзяцца ў непасрэднай блізкасьці ад яе, выбіваюцца з агульнага шэрагу і пашыраюць магчымасьці сваіх узброеных сіл. Так, у наступным годзе Польшча плануе выдаткаваць на абарону больш за 4% сваёй гадавой эканамічнай вытворчасьці, што амаль у два разы больш, чым у 2022 годзе. Такім чынам праз два-тры гады Польшча можа мець наймацнейшыя ўзброеныя сілы ў Эўропе.

АБ РАСЕЙСКАЙ ДЭМІЛІТАРЫЗАЦЫІ БЕЛАРУСІ

У апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоўнага працэсу...

ПАЛІТЫЧНЫ РАСКЛАД

(Тлумачэньне): Гэты расклад ня мае дачыненьняў да так званай...

Апошняе

❗️ 14 сьнежня, Варшава — СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН, 105-я ЎГОДКІ

Разам ушануйма  герояў, што 105 год таму змагаліся супраць...

АБ РАСЕЙСКАЙ ДЭМІЛІТАРЫЗАЦЫІ БЕЛАРУСІ

У апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоўнага працэсу...

Зянон Пазьняк апублікаваў новы артыкул

Зянон Пазьняк апублікаваў артыкул, палітычны аналіз сучаснай міжнароднай сітуацыі...

ПАЛІТЫЧНЫ РАСКЛАД

(Тлумачэньне): Гэты расклад ня мае дачыненьняў да так званай...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: