18 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Ва Украіне прэзентавалі ўнiформу будучай армii Беларусі

19-20 лістапада ва ўкраінскім горадзе Луцку прайшоў «Форум беларускага культурнага супраціву», адным з арганізатараў якога выступiў полк імя Кастуся Каліноўскага. У межах форуму была прэзентавана ўнiформа будучай армii Беларусі.

На сваім вэб-сайце ваяры паведамілі, што над ініцыятывай ужо працяглы час працуе Геральдычная рада “Пагоня“. Разам з прадстаўнікамі палка Каліноўскага і іншых узброеных структур беларусаў ва Украіне рада займаецца распрацоўкай і абмеркаваньнем вайсковых знакаў адрозненьня, унiформы, узнагародаў і іншых вайсковых пытаньняў.

Галоўнае пытаньне якое стаіць перад Радай і ваярамі: Якой будзе армія ў вольнай Беларусі?
Гэта і пра якасны чыньнік і пра зьнешні выгляд жаўнераў. Чырвона-зялёны лукашэнкаўскі мундзір — сімвал змрочнай адыходзячай эпохі. Колеры знакаў і шэўронаў войска Вольнай Беларусі – белы і чырвоны.

У далейшым плануецца стварэнне вайсковай камісіі з больш шырокiмi функцыямi і наданне беларусам, якія ваююць ва Украіне, беларускіх вайсковых званьняў.

“Пасля звяржэньня рэжыму Лукашэнкi, беларускія патрыёты з вайсковым досьведам павінны заняць у новым беларускім войску пасады, якія адпавядаюць іх ведам і званьням”


– дэкларуюць Каліноўцы.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: