20 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Неверагодны гераізм: Анэр Шапіра адбіваўся ад тэрарыстаў іх уласнымі гранатамі

Раніцай у «Чорную суботу» 7 кастрычніка дзясяткі маладых людзей, якія адпачывалі на фестывалі, схаваліся ад атакі тэрарыстаў Хамас у бэтонным сховішчы без дзьвярэй. Сярод маладзёнаў быў Анэр Шапіра, ваяр ізраільскай арміі, які у той час быў у адпачынку, таму пры ім не было зброі.

Неўзабаве да сховішча пад’ехалі баевікі ХАМАС. Узброеныя да зубоў тэрарысты пачалі закідваць бязьзбройных маладых людзей гранатамі.

Анэр Шапіра, узброіўшыся бітай бутэлькай (“ружачкай”) стаў на ўваходзе (другое фота) ды не даваў баевікам увайсьці. Кожны раз, калі тэрарысты кідалі ўнутр гранату, ён хапаў яе і выкідваў назад – так, што яна выбухала звонку. Такім чынам ён здолеў выкінуць 7 гранат. Восьмая граната разарвалася ў яго ў руках, і ён быў сьмяротна паранены.

14 лістапада было апублікавана чатыроххвіліннае відэа з відэарэгістратара, якое зафіксавала гераічны учынак 22-гадовага салдата ЦАХАЛа Анера Шапіра.

Гісторыю яго гераізму распавялі тыя, хто выжылі ў разні 7 кастрычніка:

“Ён выратаваў нашы жыцьці. Ён заслугоўвае асоблівага гонару. Ён быў нашым анёлам-ахоўнікам”.

” Анэр выратаваў палову людзей у сховішчы, калі выкінуў большую частку кінутых у нас гранат”.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: