14 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Расеі ажыятаж на валёнкі – попыт узьляцеў на 370%

Пасьля сыходу замежных брэндаў абутку з рынку Расеі, заўважна павялічылася лічба продажу валёнак.

У трэцім квартале 2023 года іх продаж вырас на 373%, паведаміла прэс-служба дзяржаўнай сістэмы маркіроўкі “Сумленны знак”.

Вытворчасьць валёнак у трэцім квартале павялічылася на 20%: з 249 тыс. да 302 тыс. пар, а ў параўнаньні з другім кварталам 2023-га – на 62%.
Асабліва тавар стаў больш запатрабаваны на анлайн-платформах — тут продажы павялічыліся на 43%.

Больш за ўсё валёнак выпускаюць прадпрыемствы Яраслаўскай і Ніжагародскай абласьцей, тройку лідэраў замыкае Татарстан.
Дарэчы, высокі попыт не прывёў да росту коштаў. Валёнкі нават крыху патаньнелі — зь 1369 рублёў у другім квартале да 1332 рублёў у трэцім.

Нагадаем, што пасьля лютага 2022 года сотні замежных брэндаў закрылі свае расейскія магазіны ў адказ на ўварваньне ва Украіну. Сярод вытворцаў абутку, адзеньня і аксесуараў гэта зрабілі Adidas, Nike, Reebok, Decathlon, Puma, Levi’s, H & M, Zara, Pull & Bear, Bershka, Massimo Dutti, Chanel, Louis Vuitton, Balenciaga і іншыя.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: