18 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Гурт ATESTA прэзэнтаваў кліп на песьню пра перажываньне эміграціі беларускімі падлеткамі

10 лістапада беларускі музычны гурт ATESTA прэзэнтаваў на канале Ютуб свой новы кліп “Дзьмухаўцы” .

Пра што гэта песьня?
Адказвае вакалістка гурта Ульяна Паўловіч:

З 2020г і да гэтага часу шмат людзей было вымушана зьехаць з роднай краіны ў невядомасьць у пошуках бясьпекі. У новых абставінах апынуліся людзі рознага веку, якім выпала прыстасоўвацца да новых умоваў жыцьця. Сярод іх моладзь і падлеткі. 16, 17, 18 год – дзеці, што лепш бы безклапотна віраваліся ў студэнцкім жыцьці, засталіся сам-насам з дарослым жыцьцем і праблемамі.
Аўтарка песьні, Ульяна Паўловіч, апынулася ў эміграцыі ў 17 год.

Песьня “Дзьмухаўцы” – гэта не проста рэфлексія, гэта вельмі асабістая гістарыя пра тое, як раптам губляеш усё: адчуваньне абароненасьці, бо побач былі матуля, дом, былі бабулі з дзядулямі, да якіх так любілі езьдзіць на лецішча, сябры, знаемыя вуліцы роднага горада, а зараз нічога няма. Есьць чужы горад і адзінота. Маштаб гэтага болю нагадвае айсберг, ўсё гэта пражываецца ўнутры, сам-насам з сабою, бо зусім не хочацца хваляваць сваіх родных. Гэта ціхі, нікому не бачны і нікому не патрэбны боль.

Амаль у кожнага юнака галоўная мара – вярнуцца на Радзіму, прайціся па родным вуліцам, абняць бабулю ды дзядулю, вярнуцца дадому. Гэта ўсё пра нашу моладзь з чулымі сэрцамі і душой, якая прымае новыя ўмовы і імкнецца захаваць сябе.

Гурт ATESTA быў заснаваны ў Менску ў 2018, зараз асноўны склад гурта знаходзіцца ў Польшчы і шмат выступае, як у электрычнасці, так і ў акустыцы.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: