24 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

31‑гадовая Дар’я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска і штогод збірала дыпломы на рэспубліканскіх школьных алімпіядах. Нядаўна яе асудзілі па палітычнай крыміналцы.

Дзяўчына вучылася ў мясцовай гімназіі і з шостага класа ўдзельнічала ў алімпіядах па працоўным навучаньні. З 2007‑га па 2012 год станавілася пераможцай абласных і заключных этапаў рэспубліканскай алімпіяды.

Таксама гімназістка брала ўзнагароды на міжнародных фестывалях даследчых прац і ў розных творчых конкурсах. Пасля заканчэньня школы Дар’я вучылася ў Еўропе, піша «НН».

Нядаўна стала вядома, што Дар’ю Калінаву асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яе абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 КК).

Акалічнасьці справы невядомыя. Дакладны прысуд таксама невядомы, але гэта ці «хімія» з накіраваньнем, ці калонія.

Апошняе

Арсэнал — Сіці, гульня-анонс сэзону АПЛ-2026/27

16 жніўня «Арсэнал» разграміў «Манчэстэр Сіці» 3:0 у Community...

35 год Незалежнасьці — змаганьне на Плошчы, 20 жніўня 1991 г

Узгадваем, як адбывалася змаганьне за Незалежнасьць Беларусі ў Менску...

Беларускія спартсмэнкі, выгнаныя з Радзімы, цяпер прыносяць перамогі і мэдалі Польшчы

Беларускія спартсмэнкі, якія цяпер прадстаўляюць Польшчу, Крысціна Ціманоўская і...

Набліжаецца 35 гадавіна абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі

25 жніўня 1991 году Беларускі Народны Фронт здабыў Незалежнасьць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: