8 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ

Шаноўнае  спадарства!

Запрашаем 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на Ронда Вольнай Беларусі, дзе адбудзецца ўшанаванне памяці Героя антыбальшавіцкага збройнага супраціва, легендарнага атамана Юркі Моніча.

Пра вялікага беларуса памяталі і за савецкім часам. У лесе, дзе адбыўся апошні бой кіраўніка партызанскага аддзела Юркі Моніча з чэкістамі, людзі ўшаноўвалі яго памяць крыжамі на дрэвах, нягледзячы на пагрозу рэпрэсій. І лес гэты мясцовыя жыхары дасюль называюць Монічавым.

A ў 2007 годзе на сядзібе знакамітага мастака Алеся Пушкіна быў зроблены крыж св.
Еўфрасінні Полацкай — “Змагару за Беларусь Юрку Монічу”, які быў прымацаваны да дрэва на ўскрайку Монічава леса.

У 2008 і ў 2009 г.г. Рух Салідарнасці “Разам” усталяваў у памяць Юркі Моніча крыжы ў г. Барысаве ў раёне Батарэі, дзе адбываліся расстрэлы ў часы камуністычных рэпрэсій і дзе, магчыма, было пахавана цела легендарнага атамана, а таксама на могілках вёскі Малыя Жаберычы, дзе нарадзіўся герой.

Але і сённяшняя ўлада баіцца нагадвання пра герояў, якія ратавалі беларускі народ ад камуністычнай навалы,  і незаконна знесла гэтыя крыжы. Дамагчыся выканання закона і ўратаваць крыжы спрабаваў Ігар Леднік…

Акцыя ў Варшаве будзе прысвечана ўшанаванню памяці ўсіх змагароў за Беларусь, –
Юркі Моніча. Алеся Пушкіна. Ігара Ледніка. Вітольда Ашурка…

Таму прыходзьце, каб паказаць —  беларусы не забыліся на сваіх герояў, і мы не дазволім “перагарнуць старонку” лукашэнкаўскай бандзе.

Светлая памяць героям беларускага народа!

Жыве Беларусь!

Аргкамітэт

Варшава
18.05.2026

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: