22 лістапада 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Баявікі Палестыны атрымалі мільёны даляраў праз расейскую крыптабіржу

Тэрарыстычная атака на Ізраіль 7 кастрычніка часткова фінансавалася ў крыптавалюце праз папулярную рублёвую крыптабіржу Garantex, піша Wall Street Journal са спасылкай на дадзеныя аналітычнай кампаніі Elliptic.

Выданьне паведамляе, што напярэдадні ўварвання ў Ізраіль лічбавыя кашалькі, якія кантралююцца групоўкай “Палестынскі ісламскі джыхад”, у суме атрымалі транзакцый больш чым на $93 млн.

Аналагічную схему фінансавання выкарыстаў і ХАМАС: ў чэрвені сума транзакцый на платформе склала каля $865 млн.

Крыптабіржа Garantex была зарэгістраваная ў Эстоніі ў 2019 годзе, але пасьля пачатку вайны ва Украіне крыптабіржа перанесла сваю IT-інфраструктуру ў Расею. Яе офіс размешчаны ў вежы “Федэрацыя” маскоўскага “Сіці”. Гэтая біржа стала асноўным каналам для вываду грашовых сродкаў з краіны.

У красавіку 2022 года Мінфінам ЗША былі ўведзены санкцыі супраць Garantex. Прадстаўнік Мінфіну ЗША прызнаецца, што сапраўды даволі складана супрацьстаяць схемам выкарыстаньня біржы Garantex для трансгранічным пераводаў.

Выкарыстаньне Хамасам лічбавай валюты зьяўляецца толькі аднім са шматлікіх спосабаў, якімі тэрарыстычная арганізацыя, зьбірае сродкі, ухіляючыся ад санкцый.

«Няма адзінага метаду фінансаваньня ХАМАС або іншых тэрарыстычных арганізацый. Яны апартуністычныя і адаптыўныя. Намаганьні спыніць іх – гэта пастаянная гульня ў кошкі-мышкі”

Сказала былы аналітык ЦРУ Яя Фанусі, цяпер старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра новай амерыканскай бясьпекі.

Спецслужбы розных краін і незалежныя аналітыкі працуюць над тым, каб вылічыць крыпта-схемы, якія карыстаюць тэрарысты.

Але здараюцца выпадкі, калі заклікі да ахвяраваньняў на ХАМАС навідавоку.

Вядомы факты, калі тэрарыстычныя групоўкі выкарыстоўвалі Facebook і X (раней вядомы як Twitter), каб публічна размяшчаць адрасы сваіх крыптагаманцоў і паведамляць людзям, як рабіць ахвяраваньні.

Да прыкладу, ў 2019 годзе былі прад’яўленыя абвінавачаньні чалавеку з Нью-Джэрсі, які напісаў у сваім Instagram, што «толькі што ахвяраваў 100 долараў ХАМАС». Гэты ж чалавек, таксама абвінавачаны ў адпраўцы групе каля 20 даляраў у біткойнах.

Вартае ўвагі

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Апошняе

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: