Удасканаленая тактыка ХАМАС з выкарыстаньнем беспілотнікаў на бронетэхніцы, верагодна, была вынікам трэніровак зь боку Расіі, заявіў украінскі вайсковы выведнік Кірыла Буданаў у інтэрв’ю «Украинской правде», апублікаваным 12 кастрычніка.
Усе маглі бачыць відэа ў сацсетках – абсалютна, скажам так, натуральнае для нашага рэгіёну і абсалютна ненатуральнае для тактыкі Блізкага Сходу, калі выкарыстоўваліся FPV-дроны супраць бранятэхнікі.
Канешне, гэта не зьяўляецца дакладным сьведчаннем непасрэднага ўдзелу Расеі ў нападзе ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка, але варта падкрэсьліць, што тая тактыка моцна адлюстроўвае тактыку, якая выкарыстоўвалася ў вайне Расеі супраць Украіны, сказаў ён.
Але першым чынам Буданаў упэўнены, што трафейная зброя з Украіны ўсё-такі была перададзена расіянамі ў групоўку ХАМАС. У большасьці гэта была пехотная зброя.
Акрамя таго, за некалькі тыдняў да нападаў было некалькі іншых прыкмет, якія даюць дадатковыя доказы ўзмацненьня сувязяў Расеі з ворагамі Ізраіля ў рэгіёне.
Буданаў адзначыў, што расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Sputnik пачало вяшчаньне на арабскай мове ў Ліване за некалькі дзён да нападу, выкарыстоўваючы мову і рэторыку, якія адпавядаюць добра вядомаму стылю расейскай прапаганды.
Другі факт: 22-24 верасьня расейская дэлегацыя наведала Іран і абмеркавала пашырэньне разведвальных магчымасьцяў. Напрыканцы Буданаў дадаў, што расейскі спадарожнік-разьведчык быў пераведзены на арбіту над Ізраілем за тыдзень да атакі ХАМАС.
24 верасьня расейскі касьмічны апарат, які перадае радыёэлектронную разьведку і перахоп спадарожнікаў, быў перамешчаны на геастацыянарную арбіту Ізраілю
Буданаў перакананы,што расейцы перадавалі разведвальную інфармацыю не толькі Ірану,а “ўсім зацікаўленным бакам”.
Наконт верагоднасьці пачатку сусветнай вайны Кірыла Буданаў прызнаўся,што адказаць на такое пытаньне не проста, але мае меркаваньне,што
за сукупнасьцю геаграфіі мы бачым некалькі канфліктаў, якія на першы погляд здаюцца рэгіянальнымі, акрамя Украіны, але ўсе яны зьвязаны паміж сабой аднымі і тымі самымі краінамі, якія ўцягнутыя ў гэтыя працэсы. такім чынам, я лічу, што ўсё ж такі мы даволі хутка набліжаемся да глабальнай вайны.