15 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Загінула эліта ГРУ: удар ВСУ па сакрэтнай базе ў Крыме

У суботу, 7 кастрычніка, непадалёк ад Джанкоя загінуў 21 чалавек, 16 атрымалі раненьні (усе — спецназаўцы Галоўнага ўпраўлення Генштаба (ГРУ).


Пра гэта паведамляюць украінскія медыя са спасылкай на Telegram-канал “Кремлевская табакерка”. Удар нібыта быў нанесены ўкраінскай ракетай С-200.

Каля Джанкоя дзейнічаў лягер элітнага расейскага спэцназу. Паводле зьвестак Telegram-канала, у гэтым месцы яны жылі і трэніраваліся, езьдзілі на камандзіроўкі ў Запарожскую і Херсонскую вобласці.

Аб’ект быў засакрэчаны. Базу акупанты замаскіравалі пад звычайную гаспадарчую пабудову.

Расейцы падазраюць, што ў іх шэрагах зьявіўся здраднік, бо дзеяньні вяліся таемна. Акупанты па-ранейшаму лічаць найбольш верагоднай вэрсію, што нехта зь мясцовых жыхароў перадаў інфармацыю пра месцазнаходжаньне Сілам абароны Ўкраіны.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: