12 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Прэзентацыя “Бяседнага Сьпеўніка” ў Варшаве

8 кастрычніка ў Варшаве ў рамках фэстывалю “Прадмова” адбылася прэзентацыя сборніка “Бяседныя песьні”

Прэзентацыю праводзілі аўтар і укладальнік зборніка Сяржук Доўгушаў разам з выдаўцом Уладзімерам Міхневічам.

Апавяданьне Сержука Доўгушава распачалося з гісторыі ўзьнікненьня сборнікаў песень. На сёньня выдадзены: “Годныя Песьні” (2 часткі), “Народны Сьпеўнік”, “Калядныя Песьні”, “Бяседныя Песьні”.

Можна была пачуць пра зьмест кожнага зборніка, пра іх асаблівасьці і ўнікальнасьць.

Уладзя Міхневіч распавеў пра гісторыю пачатку супрацы з Сержуком, асаблівасьці выданьня і друкаваньня кніг.

Асноўную частку імпрэзы заняло непасрэдна сьпяваньне песень. Публіка атрымала на рукі сьпеўнік “Бяседных песен”. Пелі ўсё разам пад кіраўніцтвам Доўгушава.

“Радзынкай” мерапрыемства стаў выступ мужчынскага хору. Гэта быў дэбют , які быў вельмі горача прыняты глядачамі. Па словах Сяржука Доўгушава, Мужчынскі Хор ужо рэгулярна рэпетуе ў Варшаве, пашыраецца, запрашае да сябе мужчынаў. Пакуль з назвай хору калектыў не вызначыўся.

Таксама Сержуком быў анансаваны новы праэкт – выданьне “Дзіцячага сьпеўніка”. На дадзены момант на сьпеўнік ідзе збор ахвяраваньняў.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: