22 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Украінскія хакеры спынілі найбуйнейшыя аэрапорты Расеі

Украінскія хакеры ўзламалі сістэму браніраваньня білетаў Leonardo, тым самым спынілі найбуйнейшыя аэрапорты Расеі.

У Мінлічбы паведамілі, што ІТ-армія актыўна працуе – амаль штодня расейскія сайты выходзяць са строю, дадзеныя выцякаюць, а праца дзяржустановаў паралізуецца.
«Адзін з апошніх выпадкаў — закрыцьцё найбуйнейшых аэрапортаў РФ. ІТ-армія ўзламала расейскую сістэму браніраваньня авіябілетаў Leonardo», — паведаміў кіраўнік Мінлічбы Міхаіл Фёдараў.

Паводле яго словаў, калі з-за вайны не могуць працаваць украінскія аэрапорты, то не павінны працаваць і расейскія.

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: