9 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Над Варшавай упершыню ў гісторыі разгарнулі сістэму супрацьракетнай абароны

Баявыя дзяжурствы на элементах самай сучаснай сістэмы “Патрыёт” пачнуцца з гэтай пятніцы, 6 кастрычніка, паведаміла Мінабароны Польшчы.

Кіраўнік ведамства Марыюш Блашчак назваў гэта “гістарычнай, пераломнай” падзеяй.

Паводле яго словаў, на наступным тыдні на палігоне адбудуцца вучэньні чарговага падраздзяленьня сістэмы СПА блізкага радыусу дзеяньня “Mała Narew”, створанай у супрацоўніцтве з Вялікабрытаніяй, яе наступныя падраздзяленьні неўзабаве ўвойдуць у сістэму СПА Польшчы.

У Мінабароны таксама падкрэслілі, што раней паведамлялася аб вучэньнях з выкарыстаньнем новых сістэм СПА.

“гэта ўжо не вучэньні – агнявая група ракетнага дывізіёна супрацьпаветранай абароны атрымала пэўную баявую задачу, заснаваную на рэальных сцэнарах. Задача групы – абараніць Варшаву ад пагрозы ў выглядзе тактычных балістычных ракет”

У бліжэйшы час гэта падраздзяленне пройдзе сертыфікацыю, а потым увойдзе ў пастаяннае баявое дзяжурства, абараняючы насельніцтва і крытычна важную інфраструктуру сталіцы, рэзюмавалі ў ведамстве. У сваёй прамове Марыюш Блашчак запэўніў вайскоцаў:

Мы паслядоўна будуем шматслаёвую комплексную сістэму супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны з удзелам польскай прамысловасці і амерыканскіх і брытанскіх партнёраў. Магчымасці гэтага абсталявання астранамічныя. Калі параўноўваць гэта з сістэмай, якой раней было абсталяванае Войска Польскае, то бок постсавецкай сістэмай, то гэта сапраўды вялікі прарыў у плане бясьпекі нашай Бацькаўшчыны. Але, падкрэсліваю, мы не спыняемся на гэтым шляху – многае яшчэ ў нас наперадзе.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: