Былы дарадца Офіса прэзідэнта Украіны і блогер Аляксей Арэстовіч трапіў у чарговы скандал.
Пасьля апублічваньня прамовы Аляксея Арэстовіча падчас Форума Вольнай Расеі ў Эстоніі, ва украінскай прасторы інтэрнэт зьявілася многа камэнтаў і постаў абурэньня на словы Арэстовіча. А народны дэпутат Украіны Алег Дунда, які таксама быў удзельнікам таго форуму, заявіў у інтэрв’ю каналу “Еспресо” , што “пасьля вяртаньня ва Украіну Арэстовіч павінен быць арыштаваны”.
Народны дэпутат Алег Дунда паведаміў, што Аляксей Арэстовіч сваім выступам на Форуме свабоднай Расеі, які праходзіць у Эстоніі, распавёў не пра адну крымінальную справу.
«На жаль, у нас непрыемная навіна. На форуме «Свабодная Расія», які праходзіць у Эстоніі, акрамя мяне прысутнічалі прадстаўнікі Украіны. Адзін з іх — Аляксей Арэстовіч. У мяне была не вельмі прыемная магчымасць паслухаць 15-хвілінны выступ чалавека, які спрабуе быць большым расейцам, чым самі расейцы»,
Народны дэпутат падкрэсліў, што праваахоўныя органы павінны звярнуць увагу на заяву Аляксея Арэстовіча.
«Сапраўды, са словаў Арэстовіча я пачуў вялікую даніну вялікасьці Расейскай імпэрыі і вялікаму расейскаму народу. У мяне склалася ўражаньне, што ён узяў артыкул дыктатара Пуціна за 2021 год і пераказаў яго сваімі словамі. Выглядала вельмі ганебна.У мяне склалася ўражанне, што ён страціў пачуццё Радзімы і выступае з перадвыбарнай прамовай на пасаду прэзідэнта РФ”
Спадар Арэстовіч заявіў, што лічыць лозунг «Слава Украіне!» і адказ: “Героям слава!” – дрэсіроўкай. Экс-дарадца Банкавай пачаў скардзіцца, што людзей прымушаюць адгукацца на лозунг «Слава Украіне!» без права выбару. У адваротным выпадку ім нібыта пагражае грамадзкае асуджэньне і розныя абмежаваньні. На думку Арэстовіча, гэтыя фразы настолькі «надрэсіравалі» расейскіх лібералаў, што яны пачалі саромецца сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці.