11 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з’явілася на канале Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу.

Віталь «Вітушка» Трыгубаў нарадзіўся ў Менску. Паводле адукацыі — юрыст-палітолаг. У 2015 годзе далучыўся да «Маладога Фронту». Арганізоўваў пратэставыя акцыі. Браў удзел у абароне Курапатаў. Быў затрыманы па справе «Белага легіёну». У 2018 годзе стаў сакратаром «Маладога Фронту». Адзін з арганізатараў акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з РФ у 2019 годзе. У 2021-м быў вымушаны зьехаць з Беларусі.  

​У лютым 2022 году быў у першай калёне дабраахвотнікаў, якія з тэрыторыі Эўропы рушылі на вызваленьне Кіеўшчыны. Выконваў баявыя задачы на Мікалаеўскім, Запароскім, Харкаўскім, Данецкім кірунках, абараняў Бахмут. Браў удзел у апэрацыях на тэрыторыі рф.

​Удзельнічаў у апэрацыі «Vivaldi» у складзе БДК батальёну «Hatred» 3-й АШБр. Загінуў падчас выкананьня баявой задачы на Ліманскім кірунку.

​Пахаваны на Нацыянальным вайсковым мэмарыяльным могільніку, на месцы пад нумарам 25 у 7-м шэрагу 7-га сэктару А.

Слава Героям!

Жыве Беларусь!

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

У Эр-Рыядзе пашкоджаны хмарачос Saudi Aramco пасьля ракетнай атакі

Саудаўская Арабія заявіла пра перахоп дзьвюх балістычных ракетаў хусітаў....

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: