Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў у парлямэнце, а кіроўная Сэрбская прагрэсіўная партыя (SNS), зьвязаная з Аляксандрам Вучычам, – каля 105.
«Студэнцкі сьпіс» паўстаў на хвалі працяглых студэнцкіх і антыўрадавых пратэстаў. Замест традыцыйных палітыкаў у яго ўвайшлі навукоўцы, лекары, дзеячы культуры і грамадзкія актывісты.
Магчымая перамога апазыцыйнага руху можа азначаць сур’ёзныя палітычныя зьмены ў Сэрбіі пасьля больш як дзесяцігодзьдзя дамінаваньня Вучыча і ягонай партыі. Яна таксама можа паўплываць на адносіны краіны з Эўразьвязам, Расеяй і Кітаем.


