У Францыі, Італіі, Гішпаніі, Альбаніі й Партугаліі адбыліся масавыя акцыі пратэсту. У шэрагу гарадоў дэманстрацыі перарасьлі ў сутычкі з паліцыяй, падпалы й рабаваньні крамаў.
🇫🇷 Францыя. Паводле прафсаюзу CGT, у пратэстах узялі ўдзел каля 800 тысяч чалавек. Міністэрства ўнутраных справаў ацаніла колькасьць удзельнікаў у 410 тысяч. У Парыжы й іншых гарадох паліцыя ўжывала сьлезацечны газ і вадамёты супраць радыкалаў. Наступную агульнанацыянальную акцыю прафсаюзы прызначылі на 5 лістапада.
🇮🇹 Італія. У Рыме, Турыне, Міляне й Балёньні адбыліся сутычкі з паліцыяй. Удзельнікі кідалі камяні, бутэлькі й піратэхніку. Паводле паведамленьняў, паліцыя затрымала дзевяць чалавек і часова затрымала яшчэ 371.
🇪🇸 Гішпанія. У Барсэлёне каля 600 маладых людзей учынілі беспарадкі, падпальвалі вулічныя аб’екты й рабавалі крамы. Пашкоджаньні закранулі 14 крамаў, паліцыя затрымала каля 100 чалавек.
🇦🇱 Альбанія. У сталіцы Тыране тысячы пратэстоўцаў атакавалі ўрадавыя будынкі, кідалі ў паліцыю камяні й бутэлькі з запальнай сумесьсю. Сілавікі ўжылі сьлезацечны газ.
🇵🇹 Партугалія. У Лісабоне прайшла акцыя з патрабаваньнем зрабіць жытло больш даступным. Удзельнікі разьбілі намётавы лягер, пасьля чаго адбылося ўмяшаньне паліцыі.


