19 кастрычніка падчас выкананьня баявой задачы загінуў Віталь «Вітушка» Трыгубаў. Пра гэта паведаміў Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус.
Віталь быў беларускім нацыяналістам, сябрам і сакратаром «Маладога Фронту», а таксама ваяром падразьдзяленьняў «Волат» і «Тэрор».
Ён быў сярод першых беларускіх добраахвотнікаў, якія ў лютым 2022 году калёнай рушылі бараніць Кіеў пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Віталь заставаўся верным абранаму шляху, нягледзячы на пагрозы і прымус, зьбіцьцё і зьняволеньне.
Ён ахвяраваў сваім жыцьцём з упэўненасьцю ў перамозе Ўкраіны і вызваленьні Беларусі. У сваім апошнім баі Віталь Трыгубаў прыкрыў сабой пабрацімаў з батальёну Hatred.
Разьвітаньне з Віталём Трыгубавым адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве. Дакладныя месца і час паведамяць празь ягоных пабрацімаў. Арганізатары тлумачаць гэта меркаваньнямі бясьпекі і жаданьнем абмежаваць прысутнасьць людзей, якіх у паведамленьні называюць «учорашнімі двурушнікамі».
Слава Героям!
Жыве Беларусь!


