Прэм’ер-міністар Летувы Міндаўгас Сінкявічус заявіў, што вэрсію сабатажу трэба сур’ёзна праверыць пасьля пралёту дрона, які, паводле папярэдніх зьвестак, прыляцеў з боку Польшчы. Яго шукаюць у Пасвальскім раёне каля вёскі Юоджоней.
Заўтра Камісія нацыянальнай бясьпекі абмяркуе паходжаньне дрона, зьвесткі радараў і вынікі дасьледаваньня абломкаў, а таксама магчымасьць пашырэньня паўнамоцтваў службаў для нэўтралізацыі дронаў.
Сінкявічус таксама паведаміў пра няўдалую спробу падпалу прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяваньне Starlink. Паводле яго, ахову аб’екту ўзмацнілі пасьля папярэджаньняў пра магчымыя напады.


