Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці “скасаваў” вёску Крыўка Варапаеўскага сельсавету. Рашэньне прынялі 22 верасьня, а 9 кастрычніка яно набыло моц.
Дакладная дата заснаваньня Крыўкі невядомая, але яна існавала ўжо ў 1921 годзе. Тады ў чатырох дварах жылі 25 чалавек. У 1999 годзе ў вёсцы заставаліся толькі сем жыхароў.
Крыўка стала ўжо дваццатым населеным пунктам у Беларусі, скасаваным у 2026 годзе.
Напрыканцы 2025 году таксама скасавалі чатыры сельсаветы ў Гомельскай вобласьці, а 20 сьнежня падпісалі рашэньне пра скасаваньне вёскі Давыдава ў Верхнядзьвінскім раёне Віцебскай вобласьці.
Паводле пастановы Лукашэнкі пустыя хаты зьнішчаюць бульдозерам і зарываюць альбо паляць. Такім чынам сьціраецца з існаваньня беларуская вёска.


