Пасьля атакі дронаў у ноч на 10 кастрычніка на нафтавым тэрмінале адбылася паўторная дэтанацыя ў межах Новашахцінскага заводу нафтапрадуктаў у расейскім Растове-на-Доне.
Паводле паведамленьняў СМІ, агонь зьнішчыў увесь рэзэрвуарны парк. Да атакі тэрмінал мог перавальваць да 2,5 мільёна тон нафтапрадуктаў за год.


