Раней сьпіс звычайна абнаўлялі кожную пятніцу. 25 верасьня выйшла чарговае абнаўленьне, аднак яго амаль адразу выдалілі з сайту ведамства.
Цяпер на сайце МУС даступны сьпіс, абноўлены 18 верасьня, а таксама паведамленьне пра тэхнічную памылку.
Праваабаронцы адзначаюць, што адсутнасьць публічных абнаўленьняў не абавязкова азначае, што сьпіс перастаў папаўняцца.


