Карыстальнікі сутыкаюцца з праблемамі ў працы анлайн-банку «Беларусбанку» і «М-Банкінгу». Балянсы на рахунках адлюстроўваюцца некарэктна, а некаторыя кліенты ня могуць увайсьці ў сэрвісы.
У прэс-службе «Беларусбанку» пацьвердзілі праблемы з адлюстраваньнем балянсаў. Там папярэдзілі, што сродкі могуць быць часова недаступныя для прагляду, і папрасілі прабачэньня за нязручнасьці.
У ноч на 11 кастрычніка ўкраінскі дрон упаў на дата-цэнтар «Яндэксу» ва Ўладзімерскай вобласьці Расеі.
Ці зьвязаны збой у працы «Беларусбанку» з гэтым інцыдэнтам, пакуль не пацьверджана.


