Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі пашкоджаныя аэрапорты ў Джызане і Наджране. Тры чалавекі атрымалі лёгкія раненьні.
Хусіты таксама заявілі пра ракетны ўдар па аэрапорце Абха, аднак гэтая атака пакуль не пацьверджаная саудаўскім бокам.


