7 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў на лячэньне. Указ №304, падпісаны Лукашэнкам 7 верасьня, абмяжоўвае спосабы збору і ўзмацняе кантроль дзяржавы над ахвяраваньнямі.

Цяпер для кожнага пацыента дазваляецца толькі адзін адмысловы дабрачынны рахунак. Звычайныя рахункі выкарыстоўваць нельга. Прасіць грошы на лячэньне за іншага чалавека, які не зьяўляецца блізкім сваяком або апекуном, таксама нельга.

Асабліва цынічна выглядае патрабаваньне загадзя вызначаць суму збору. Калі сабрана больш заяўленага, сям’я ня можа свабодна распараджацца рэштай — грошы давядзецца пералічыць на іншыя зборы, а ў некаторых выпадках іх могуць прымусова перадаць дзяржаўнай мэдычнай арганізацыі.

Пад выглядам «празрыстасьці» дзяржава фактычна ставіць дадатковыя бюракратычныя бар’еры перад людзьмі, якія шукаюць грошы на дарагое лячэньне. 

Першыя праблемы ўжо ўзьніклі ў сем’яў цяжкахворых дзяцей: банкі і апэратары часова спынялі правядзеньне такіх апэрацыяў.

Крытыкі ўказу адзначаюць, што барацьба са злоўжываньнямі ня мусіць ператварацца ў перашкоду для тэрміновай дапамогі пацыентам.

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Дроны атакавалі два караблі каля Баўгарыі

Атака адбылася каля 3-й гадзіны ночы ў выключнай эканамічнай...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: