Атака адбылася каля 3-й гадзіны ночы ў выключнай эканамічнай зоне Баўгарыі, на ўсход ад мыса Сьвяты Атанас.
Адзін карабель затануў, лёс ягонага экіпажу невядомы. Другі загарэўся, яго пакінулі маракі — 18 чалавек выратаваў баўгарскі паром Dioscuria, двое параненых.
Баўгарыя задзейнічала авіяцыю для пошуку людзей. Палітычныя сілы заклікалі склікаць Раду нацыянальнай бясьпекі і задзейнічаць мэханізмы НАТО.
Хто дакладна стаіць за атакай, пакуль невядома.


