«Чарговыя расейскія пагрозы і заклікі да дыпляматаў пакінуць Кіеў паказваюць, што Крэмль спрабуе запалохаць Эўропу і аслабіць нашу падтрымку Ўкраіны.
Такія дзеяньні, якія супярэчаць прынцыпам міжнароднага права, ня прынясуць чаканага выніку. Расея не зломіць Украіну і не падарве эўрапейскай салідарнасьці з украінскім народам.
Польшча непахісна падтрымлівае Ўкраіну, яе права на самавызначэньне і тэрытарыяльную цэласнасьць. Мы і надалей будзем рашуча рэагаваць на безадказныя і небясьпечныя дзеяньні Расеі, а разам з саюзьнікамі — узмацняць ціск на Крэмль.
Мы не плянуем зьменаў у працы амбасады Польшчы ў Кіеве».


