Кіеў сутыкаецца з адным з найбольш складаных пэрыядаў ад пачатку вайны. За апошнія дні маскальскія ракеты і рэактыўныя дроны наносілі ўдары па школах, шпіталях, дата-цэнтрах, аб’ектах энэргетыкі і галоўных мастах праз Дняпро.
Галоўнае з матэрыялу The Guardian:
• Заява Клічко: мэр Кіева заявіў, што рабіць выгляд, нібыта ў горадзе «мірны час», больш немагчыма — вораг руйнуе сталіцу.
• Новая тактыка: паводле словаў Зяленскага, Пуцін загадаў адмовіцца ад правілаў вайны, каб вымусіць людзей пакінуць Кіеў.
• Удар па энэргетыцы: плян атакі з выкарыстаньнем тысяч ракетаў і дронаў, паводле матэрыялу, сьведчыць пра спробу замарозіць Кіеў і стварыць гуманітарны крызіс яшчэ да надыходу зімы.
• Праблемы з СПА: у горадзе адчуваецца востры дэфіцыт ракетаў для сыстэмаў Patriot, а новыя расейскія рэактыўныя дроны зьбіваць складаней. Для ўзмацненьня абароны тэрмінова ўкараняюцца ўкраінскія дроны-перахопнікі.
• Заходнія пасольствы: дыпляматы публічна застаюцца ў сталіцы, але ўжо распрацоўваюць пляны эвакуацыі ў Львоў ці Польшчу на выпадак удараў па дыпляматычных місіях


