Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак заявіў, што больш за 3,5 млн беларусаў пражываюць за межамі краіны.
Паводле зьвестак за 2023 год, найбуйнейшыя беларускія супольнасьці знаходзяцца ў:
Расеі — больш за 500 тыс.
Украіне — каля 440 тыс.
Казахстане — больш за 180 тыс.
Такім чынам, толькі ў гэтых трох краінах жыве больш за 1,12 млн беларусаў.
Для параўнаньня: паводле найноўшых дадзеных Белстату, на 1 студзеня 2026 году насельніцтва Беларусі складала 9,056 млн чалавек.
Калі ўмоўна скласьці гэтыя 9,056 млн жыхароў Беларусі і 3,5 млн беларусаў за мяжой, атрымаецца каля 12,56 млн чалавек. У такім разьліку беларусы за межамі краіны складаюць прыблізна 28%.
Аднак гэта ўмоўны разьлік, які не ўлічвае неафіцыйную масавую эміграцыю з Беларусі апошніх гадоў.


