Але яго хутка злавілі.
Віталь Куляшоў, які 17 верасня самавольна пакінуў стацыянарнае аддзяленне Баранавіцкага псіханеўралагічнага дыспансера, знойдзены.
Як піша «Ганцавіцкі час» Куляшоў узначальваў Ганцавіцкі РАУС з 2019 года. У 2020-м ён удзельнічаў у затрыманьні ўдзельнікаў «ланцуга салідарнасьці» і журналістаў, якія асьвятлялі акцыю. Пазьней у судзе ён пацвердзіў свой удзел у затрыманьнях. Менавіта тады стала вядомай яго фраза пра камеру: «Выключы гэтую х…ню, а то заўтра з працы павыганяюць».
У 2021 годзе Куляшоў пакінуў пасаду начальніка РАУС. Пазьней у яго адбыўся цяжкі крызісны эпізод, пасля якога спатрэбілася псіхіятрычная дапамога. 17 верасьня ён самавольна пакінуў стацыянарнае аддзяленьне Баранавіцкага псіханеўралагічнага дыспансера, пасля чаго яго абвясьцілі ў вышук.
Цяпер Куляшоў знойдзены. Абставіны яго выяўленьня пакуль не паведамляюцца.


