Прэзыдэнт ЗША Доналд Трамп 18 верасьня падпісаў закон, які пашырае санкцыйны ціск на Расею празь яе вайну супраць Украіны.
Закон нацэлены на расейскі энэргетычны і абаронны сэктары, банкі, чыноўнікаў і так званы «ценявы флёт» нафтавых танкераў.
Адна з найбольш жорсткіх нормаў — магчымасьць увядзеньня да 100% мытаў супраць найбуйнейшых пакупнікоў расейскай нафты і газу. Пад патэнцыйны ціск могуць трапіць, у прыватнасьці, Кітай і Індыя.
Закон атрымаў назву Lindsey O. Graham Sanctioning Russia and Iran Act of 2026 у гонар амэрыканскага сэнатара Ліндсі Грэма, які памёр у ліпені. У Кангрэсе дакумэнт прайшоў з двухпартыйнай падтрымкай.
Пры гэтым закон пакідае Трампу значную свабоду ў вызначэньні таго, супраць якіх краінаў і ў якім аб’ёме ўжываць дадатковыя мыты.


