10 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Жлобінец знайшоў гаршчок, якому больш за 5000 гадоў

Жыхар Жлобіна Мікалай Молаткоў падчас адпачынку ў Слаўгарадзкім раёне Магілёўскай вобласьці знайшоў у рацэ Проня, недалёка ад вёскі Бярозаўка, амаль цэлы гліняны гаршчок.

Ён перадаў знаходку ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі. У канцы жніўня археолягі абсьледавалі месца знаходкі.

Навукоўцы высьветлілі, што гаршчок знаходзіўся ў яме на глыбіні да 3 мэтраў, заваленай бярвеньнем.

Навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Алесь Вараненка паведаміў, што гэта ўнікальны артэфакт канца нэаліту — пачатку бронзавага веку, якому можа быць не менш за 5000 гадоў.

Паводле археоляга, такія знаходкі ў Беларусі адзінкавыя: падчас раскопак звычайна знаходзяць толькі фрагмэнты керамікі, з якіх рэдка ўдаецца аднавіць цэлую форму посуду.

Падчас абсьледаваньня таксама высьветлілася, што з 21 кургану ў могільніку ва ўрочышчы Белая Гара захаваліся толькі 14 — астатнія абваліліся ў Проню.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: