21 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Рэжым Лукашэнкі нагнятае антыўкраінскую гістэрыю

  • Былога вайскоўца судзяць за нібыта перадачу ўкраінцам інфармацыі пра расейскія войскі

11 верасьня ў Мінску пачаўся “суд” над Дзьмітрыем Гуліным — ваенным ў адстаўцы, якога абвінавачваюць у дзейнасьці на карысць украінскіх спецслужбаў. Гуліна абвінавачываюць у тым, што ён падчас паўнамасшатбнага ўварвання РФ перадаваў СБУ інфармацыю аб перамяшчэньні і дыслакацыі войскаў, складзе сіл спецаперацый.

  • КДБ паведамляе пра затрыманьне трох «баявых ячэек», якія нібыта працавалі на СБУ і хацелі падарваць у Беларусі чыгунку

Камітэт паведамляе, што затрымалі і зьмясцілі ў СІЗА КДБ трох мужчынаў – дзьвух беларусаў і украінца. Па іх інфармацыі, два беларусы зьбіраліся падарваць чыгунку, а кіраваць імі планаваў грамадзянін Украіны. Той самы ўкраінец, па інфармацыі КДБ, незаконна перасёк мяжу Беларусі і пакінуў там арсенал зброі.

  • Палітвязня асудзілі на 2,5 гады калоніі за перасылку відэа вайсковай тэхнікі

Андрэй Рамановіч атрымаў два гады і шэсьць месяцаў пазбаўленьня волі за тое, што ён 18 сакавіка 2022 года ў Івацэвіцкім раёне зьняў на тэлефон перамяшчэньне беларускай вайсковай тэхнікі і даслаў відэа ў адну з тэлеграм-групаў, прызнаных «экстрэмісцкімі» матэрыяламі.

  • Сілавікі ў Гродне затрымалі айцішніка

Праўладныя ТГ-каналы паведамілі на сваім канале пра затрыманьне гродненца, які «рассылаў па чатах метадычкі па зьдзяйсненні дыверсій і тэрарыстычных актаў, а яшчэ вельмі негатыўна выказваўся на адрас расейскіх вайскоўцаў».

  • Сілавікі затрымалі жыхара Слоніма за камэнтары ў Telegram

Мужчына са Слоніму быў затрыманы за тое, што нібыта абражаў супрацоўнікаў міліцыі і прадстаўнікоў улады, пісаў негатыўныя камэнтары пра расейскіх вайскоўцаў, а таксама абяцаў знайсьці судзьдзю, якая ў 2020-ым годзе прызначыла яму 15 сутак арышту.

  • ГУБАЗіК затрымаў 17-гадовага хлопца за татуіроўку «рускі ваенны карабель, ідзі….»
    Далейшы лёс хлопца беларускім праваабаронцам пакуль невядомы.

Інфармацыя падаецца станам на 10 і 11 верасьня. Крыніца – праваабарончы цэнтар “Вясна.

У Падмаскоўі зьнішчылі адзін з найбуйнейшых складоў Wildberries

Маштабны пажар відаць з космасу. Акрамя таго, дроны ўдарылі па...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: РЭАЛЬНА АБ ВАЖНЫМ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

Ворагі нацыі толькі што (ліпень 2026г.) выдалі чарговую прыдуманую...

Гэтыя людзі нясуць адказнасьць за сьмерць Алеся Пушкіна

Данос на Алеся Пушкіна напісала Вольга Бондарава. Прысуд вынесла "суддзя"...

Апошняе

Памерла пісьменьніца і журналістка Сьвятлана Курс

Пра гэта 20 ліпеня ў сацсетках паведаміла яе сям'я. Сьвятлана...

ФІНАЛ сёньня: Гішпанія — Аргентына

19 ліпеня, MetLife Stadium, Нью-Джэрсі | 22:00 CET Спойлер: задалі...

Расейскі фондавы рынак перажывае самую працяглую сэрыю падзеньня з 1997 году

Індэкс Маскоўскай біржы зьніжаецца ўжо 18 тыдняў запар, страціўшы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: