25 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Я сказаў КДБ „так“ — бо баяўся за сям’ю

Яўген Каравулаў, які нядаўна прэтэндаваў на пасаду сакратара Каардынацыйнай рады, расказаў пра ціск КДБ на ягоных родных у Беларусі.

Паводле Каравулава, КДБ ужо тры месяцы тэрарызуе яго сям’ю. 25 чэрвеня яму патэлефанавалі з тэлефона бабулі. Мужчына, які назваўся Жэнем, сказаў: «Ты ж ведаеш, хто мы».

Ён распавядае, што ў ягоных родных ужо некалькі разоў праходзілі вобшукі, а аднойчы яму даслалі фота кватэры ў Менску з невядомага нумару.

Размова доўжылася каля 46 хвілінаў. Сілавікі пыталіся пра вучобу, месца жыхарства, паездкі і працу, але найбольш цікавіліся Каардынацыйнай радай.

«Калі родныя для цябе важныя, ты патэлефануеш».

Пасьля гэтага Каравулаву прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ:

«Пад ціскам, баючыся за сям’ю, я сказаў „так“».

Затым у яго запатрабавалі код з SMS для ўваходу ў Telegram. Каравулаў коду не перадаў, заявіў, што нічога перадаваць ня будзе, і паклаў слухаўку.

Пасьля гэтага затрымалі яго маці, а ў бабулі забралі тэлефон. 28 жніўня маці затрымалі зноў — на працы. Паводле Каравулава, ёй «пажартавалі», што будуць заціскаць пальцы дзьвярыма.

Сёньня, паводле ягоных словаў, яму зноў патэлефанавалі з бабулінага тэлефону і заявілі, што заўтра зноў прыйдуць і забяруць тэлефон, каб «проста паразмаўляць».

Каравулаў раіць тым, каму тэлефануюць сілавікі, не ўступаць у размову, блякаваць нумары і адразу зьвяртацца да праваабаронцаў.

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

ЗША працягнуць ратацыю войскаў у Эстоніі

ЗША паведамілі Эстоніі, што ратацыйная прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у...

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

Апошняе

Больш за 3,5 млн беларусаў жывуць за межамі Беларусі — гэта амаль 30% усяго народу

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак заявіў,...

Сойм Летувы зрабіў крок да адмены забароны на ядзерную зброю

Сойм Летувы ў першым чытаньні падтрымаў (99 — «за»,...

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: