10 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Расеі дзеячу нацыянальна-вызвольнага руху прысудзілі 7 гадоў калёніі строгага рэжыму

Вярхоўны суд Комі прысудзіў 7 гадоў калёніі строгага рэжыму філёзафу і сацыёлягу Мікалаю Зюзеву, грамадзянінаму Расеі і Канады. Яго абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе.

Паводле ФСБ, у 2022 годзе Зюзеў працаваў над праектам, які прадугледжваў, сярод іншага, падрыхтоўку за мяжой лідэраў нацыянальна-вызвольных рухаў малалікіх народаў РФ, збор інфармацыі і распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

ФСБ сьцьвярджае, што Зюзеў атрымаў больш за 2 мільёны эўра ад 12 замежных арганізацый, якія расейскія ўлады прызналі «непажаданымі». Сярод іх — Фонд Ханна Зайдэля, Chatham House, Швэдзкі інстытут і IREX Europe.

Зюзеў — доктар філязофскіх навук, сацыёляг і гісторык навукі. Ён выкладаў ва ўнівэрсытэтах Комі, праходзіў стажыроўку ў Гарвардзе, а з 2008 году жыў у Канадзе. У 2022 годзе пакінуў Расею, але летам 2025-га вярнуўся ў Комі, дзе яго затрымалі пасьля ператрусу.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: